Юрый Уладзіміравіч Семяняка
Юрый Уладзіміравіч Семяняка (26 лістапада 1925, Менск — 16 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі кампазітар. Народны артыст Беларусі (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962).
Юрый Уладзіміравіч Семяняка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1990 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 лістапада 1925 года ў Менску.
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі (1957, клас А. Багатырова). У 1947—63 канцэртмайстар Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі.
Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1957. У 1978—80 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
Памёр 16 ліпеня 1990 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
правіцьУ творчасці Юрыя Семянякі пераважалі два асноўныя кірункі — музычны тэатр і песня. Яго музыцы ўласцівы лірызм, яркі меладызм, шчырасць выказвання; інтанацыйны склад грунтуецца на беларускай народнай песеннасці і асаблівасцях сучасных масавых жанраў[1].
Сярод твораў: оперы «Калючая ружа» (паст. 1960), «Калі ападае лісце» (1968), «Зорка Венера» (1970), «Новая зямля» (1982), аперэты «Рабінавыя каралі» (1964), «Пяе Жаваранак» (1969, 2-я рэд. 1971), «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», дзіцячая «Сцяпан — вялікі пан», кантаты, у т.л. «Ясныя дарогі» (1957), «Памяці Канстанціна Заслонава» (1958), «Горад юнацтва» (1964), «Велічальная Мінску» (1967), «Зямля мая» ў 4-х частках (1979, для народнага хору і народнага аркестра), «У вянок Максіму Багдановічу» (1980), сюіты «Родныя песні» (1979, для хору і народнага аркестра) і інш.
Аўтар шматлікіх песень, у т.л. «Ой, шумяць лясы зялёныя», «Беларусь — мая песня», «Люблю цябе, Белая Русь», «Расцвітай, Беларусь», «Явар і каліна», «Ты мне вясною прыснілася», «Не за вочы чорныя», «Журавіны», «Беларусачка» і інш. Значнае месца ў творчасці займалі харавыя творы (хары а капэла «Вы чулі, як плачуць дрэвы», паэма-рэквіем «Хатынскія званы», цыкл на словы Я. Коласа), вакальныя дуэты, трыа, квартэты, музыка да драматычных спектакляў («Трэцяе пакаленне» паводле К. Чорнага, «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела і «Залаты медаль» І. Шамякіна, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Мурын бор» І. Ісачанкі). Пісаў музыку да кінафільмаў «Каханнем трэба даражыць» (у суаўтарстве), «Песня нашай зямлі», «Веснавыя мелодыі», «Дарогі Беларусі» і тэлефільмаў («Плач перапёлкі»), радыёспектакляў і талепастановак. Апрацоўваў беларускія народныя песні для хору а капэла, дзіцячага хору і інш.
Прэміі і ўзнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1972)
Памяць
правіцьНа доме па вул. Савецкай, 19 у Мінску, дзе жыў Юрый Семяняка, устаноўлена мемарыяльная дошка. У ягоны гонар названая вуліца[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ УЛИЦА ИМЕНИ… Юрий Семеняко (руск.). Минск-Новости (10 верасня 2020). Праверана 11 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Жураўлёў Дз., Загародні Г. Юрый Семяняка. — Мн., 1974.
- Ракава А. Я. Семяняка Юрый Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 323—324. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Ракава А. Я. Семяняка Юрый Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 658. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Юрый Уладзіміравіч СЕМЕНЯКА
- СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Под управлением любви Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- Семяняка Юрый Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»