Анатоль Васільевіч Багатыроў

Анато́ль Васі́льевіч Багатыро́ў (13 жніўня 1913, Віцебск — 13 верасня 2003, Мінск) — беларускі савецкі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч[3]. Заслужаны артыст Беларусі (1940). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі(1944). Прафесар (1960). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969). Народны артыст РСФСР (1981). Народны артыст БССР (1968)[4]. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2002).[5]

Анатоль Васільевіч Багатыроў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 31 ліпеня (13 жніўня) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 2003(2003-09-19) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Васіль Андрэевіч Залатароў
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, спявак
Жанры опера, сімфонія
Выхаванцы Эдуард Барысавіч Зарыцкі, Эдзі Тырманд[2] і Галіна Канстанцінаўна Гарэлава
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова ў 1937[3]. З 1948 года выкладчык кампазіцыі ў Беларускай акадэміі музыкі[3], у 1948—1962 гады яе рэктар[3]. У 1938—1949 гадах старшыня праўлення СК БССР[3]. Дэпутат ВС БССР (1938—1959)[3].

А. В. Багатыроў памёр 19 верасня 2003 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Творчасць

правіць

Належаў да першага пакалення беларускіх кампазітараў, творчасць якіх фарміравалася ў рэчышчы савецкага музычнага мастацтва. Кампазітарскаму мысленню Багатырова ўласцівыя шырокі дыяпазон вобразнага мыслення, схільнасць да ўвасаблення глыбока жыццёвых канцэпцый, дэмакратычная накіраванасць[3].

Тэмы сучаснасці, гуманістычнай ідэі ўвасоблены ў музыцы Багатырова яснай, пераканаўчай музычнай мовай, заснаванай на беларускай народнай песеннасці. Нацыянальныя рысы выяўляюцца ў мэласе, рытміцы, ладавых формах. Музыкальная тканіна твораў звычайна прасякнута развітымі меладычнымі ўтварэннямі, якія фарміруюць поліфанізаваную фактуру. Для твораў характэрна працяглае дынамічнае развіццё тэматычнага матэрыялу, вытокі якога знаходзяцца ў фальклорных жанрах (балада, жніўныя песні і інш.).

Анатоль Багатыроў — адзін з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай оперы[3]. Ён значна ўзбагаціў жанры кантаты, хору а капэла, раманса ў беларускай музыцы[3]. Багатырова лічаць заснавальнікам беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы[6].

На словы Тараса Шаўчэнкі напісаў змяшаны хор без суправаджэння «Сонца заходзіць» (1964), цыкл рамансаў для голасу з фартэпіяна «Пастаўлю хату» (1961), «І шырокую даліну», «Агні гараць», «Ад сяла да сяла» (з паэмы «Гайдамакі»), «Вішнёвы садок каля дома» — усё на ўкраінскія тэксты (1964)[7].

Творчай манеры ўласцівая эпічнасць выказвання. Узнёслая філасофская лірыка, псіхалагічная паглыбленасць характэрныя для камерна-інструментальнай і камерна-вакальнай творчасці Багатырова. Хорам і апрацоўкам народных песень уласцівая выразная кантылена, заснаваная на народна-песенных прынцыпах развіцця[4].

Асноўныя творы

правіць

Сярод твораў А. В. Багатырова вялікая колькасць сачыненняў у розных жанрах[3]:

Для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра

правіць

Араторыя «Бітва за Беларусь»

кантаты:

Камерна-інструментальныя творы

правіць

А. Багатыроў — буйны педагог, які на працягу больш чым 50 гадоў вёў клас кампазіцыі ў Беларускай Акадэміі музыкі. Ён выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў. Сярод вучняў А. Багатырова — народныя артысты СССР, народныя артысты Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі лаўрэаты Дзяржаўных прэмій, лаўрэаты ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў — Я. Глебаў, І. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Буднік, В. Войцік, У. Солтан, Л. Захлеўны, М. Літвін, Э. Казачкоў, А. Хадоска, П. Альхімовіч, Л. Мурашка і іншыя[8].

Анатоль Багатыроў і Янка Купала

правіць

А. Багатароў пазнаёміўся з Я. Купалам у снежні 1934 года на вечарыне-канцэрце беларускай музыкі ў Доме пісьменнікаў. Купала зацікавіўся аўтарскім выкананнем на фартэпіяна «Варыяцый» на тэму беларускай народнай песні і запрасіў кампазітара дамоў. На тэксты вершаў «Восень» і «Сонцу», якія Купала падараваў пад час сустрэчы, А. Багатыроў напісаў рамансы. Наведваў дом Купалы, сустракаўся з ім у Доме пісьменнікаў і на творчых вечарынах. У дакладзе «Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя» на сесіі АН БССР за некалькі месяцаў да сваёй гібелі (Казань, 12 сакавіка 1942 года) Купала гаварыў пра майстэрства Багатырова ў апрацоўцы народнай музыкі і поспех яго оперы «У пушчах Палесся». Напісаў шматлікія хоры на вершы Я. Купалы. Аўтар успамінаў пра Купалу (часопіс «Полымя», 1982, № 6)[9].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Богатырёв Анатолий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Богатырёв Анатолий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. а б в г д е ё ж з і к Богатырёв Анатолий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  4. а б Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Багатыроў». — C. 253.
  5. Кампазітар Анатоль Багатыроў узнагароджаны дыпломам Ганаровага грамадзяніна Віцебска(недаступная спасылка). БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2020. Праверана 11 мая 2012 года.
  6. Портал Беларусь Сегодня | panorama — Анатолий Васильевич Богатырёв(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Шевченківський словник: У двох томах / Інститут літератури імені Т. Г. Шевченка Академії Наук УРСР. — К.: Головна редакція УРЕ, 1978.
  8. Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ на hor.by
  9. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Багатыроў». — C. 57.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1: А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984.

Спасылкі

правіць