Надзея Дурава (опера)
«Надзея Дурава» («1812 год») — опера кампазітара Анатоля Багатырова ў 4 дзеях і 5 карцінах[1], напісаная ў 1946 годзе. Яна была пастаўлена упершыню на рускай мове ў 1947 годзе Ансамблем савецкай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства у канцэртным выкананні ў суправаджэнні фартэпіяна[1].
Надзея Дурава | |
---|---|
Кампазітар | |
Мова лібрэта | руская |
Дзеяў | 4 |
Карцін | 5 |
Першая пастаноўка | 1946 |
Пераклад на беларускую мову зроблены А. Вялюгіным[2]. Прэм’ера адбылася 22 снежня 1954[2] (або 1956[1][3]) на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (дырыжор Л. Любімаў, рэж. Л. Александроўская, мастак С. Нікалаеў; хормайстры М. Прысёлкаў і Т. Арлова; балетмайстар К. Мулер; Дураў — Л. Бражнік, М. Зюванаў; Надзея Дурава — Л. Галушкіна, К. Кудрашова; Дзяніс Давыдаў — М. Ворвулеў, Палонскі — Б. Нікольскі, Г. Дзмітрыеў; Астахава — Р. Млодак, Юленька, яе дачка — Т. Шымко, Н. Нікеева; Сцепаніда — І. Курсакова, Аракчэеў — С. Івашчанка)[2].
Сюжэт
правіцьУ оперы адлюстравана тэма подзвігу Надзеі Дуравай — гераіні Грамадзянскай вайны 1812 года[4]. Лібрэта І. Келера з рускай на беларускую мову пераклаў А. Вялюгін[1].
У оперы перададзена патрыятычнае натхненнем рускага народа ў 1812 г. Разам з ваярамі, якія выконваюць свой доўг, паказаны баязлівая памешчыца і жорсткі Аракчэеў[1]. Кампазітар выкарыстаў у музыцы сапраўдныя песні тых гадоў, але твор не з’яўляецца стылізацыяй. Гэта сучасны твор пра мінулае, які нагадвае сучаснікам Вялікай Айчыннай вайны пра подзвігі рускай жанчыны ў 1812 годзе[1].
Акцёры
правіць- Надзея Дурава — Лідзія Галушкіна[5][6]
- Дураў — Леанід Бражнік
- Аракчэеў
- Памешчыца
- Дзяніс Давыдаў — Анатоль Генералаў[7], Мікалай Сярдобаў[8], Мікалай Ворвулеў[9]
- Якуб — Р. Яўраеў
- Палонскі — Б. Нікольскі
- Сцепаніда — В. Валчанецкая[10]
Іншае
правіцьМастацкае афармленне оперы было распрацавана мастаком С. Нікалаевым[11].
Крытыка
правіцьНягледзячы на роўны прафесійны акцёрскі ансамбль, недахопы драматургіі твора і статычнасць музычных вобразаў не заўсёды дазвалялі акцёрам ствараць праўдзівыя характары. Рэжысёрская канцэпцыя пастаноўкі адпавядала жанравай спецыфіцы эпічнай оперы, значную ролю ў якой адыгрывалі масавыя эпізоды, дзе падкрэслена сувязь асобных герояў з народам (маналог Надзеі з хорам, клятва Давыдава інш.)[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Опера Анатолия Богатырёва «Надежда Дурова» (руск.)
- ↑ а б в г Г. Р. Куляшова. «Надзея Дурава» // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- ↑ Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ
- ↑ БАГАТЫРОЎ АНАТОЛЬ ВАСІЛЕВІЧ(недаступная спасылка)
- ↑ Лідзія Галушкіна ў партыі Надзеі
- ↑ Сцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак
- ↑ «Непагаснае святло душы» (недаступная спасылка)
- ↑ Сердобов Николай Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 568. — 737 с.
- ↑ Ворвулев Николай Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 125. — 737 с.
- ↑ Волчанецкая Валентина Фёдоровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
- ↑ Эскізы дэкарацый С. Нікалаева да оперы «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова. 1956. Фотаздымкі
Літаратура
правіць- Г. Р. Куляшова. «Надзея Дурава» // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
правіць- Опера Анатолия Богатырёва «Надежда Дурова» (руск.)
- «Надзея Дурава». Маналог Д. давыдавых з оперы кампазітара А. Багатырова, словы Д. Давыдава. 1947. Клавір. Аўтограф А. Багатырова
- «Надзея Дурава». Акт I з оперы кампазітара А. Багатырова, лібрэта І. Келера (урыўкі). г. Свядлоўск. 6 снежня 1942 — 14 лютага 1943 года. Клавір. Аўтограф А. Багатырова
- «Надзея Дурава». Частка І акта IV з оперы кампазітара А. Багатырова, лібрэта І. Келера (урыўкі). Партытура. 1955. Аўтограф А. Багатырова
- Л. Александроўская, А. Багатырова з удзельнікамі спектакля беларускіх дзяржаўна Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» у грыме і сцэнічным касцюмах ў студыі Мінска тэлебачання. 8 cтудзенz 1957 года. Фотаздымак