Рыта Веньямінаўна Млодак

оперная спявачка
(Пасля перасылкі з Р. Млодак)

Рыта (Рэвека) Вяньямінаўна Мло́дак[1] (27 лютага 1906, Мінск — 3 снежня 1969) — беларуская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана). Народная артыстка БССР (1940).

Рыта Веньямінаўна Млодак
Дата нараджэння 27 лютага 1906(1906-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1969(1969-12-03) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

У 1928 годзе скончыла Віцебскі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Беларускую студыю оперы і балета. У 1933—1959 гадах (з перапынкамі) салістка Беларускага тэатра оперы і балета. У 1941—1942 гадах выступала ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета  (руск.) і Пермскім тэатры оперы і балета, у 1942—1943 гадах удзельнічала ў канцэртах франтавых брыгад.

Творчасць

правіць

Сярод оперных партый: Таццяна, Ліза, Тамара, Маргарыта, Мікаэла, Аксана («Чаравічкі» П. І. Чайкоўскага), Марыся («Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А. Барадзіна) і інш. Выступала як канцэртная спявачка.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Млодак Рыта Веньямінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 497—498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Мло́дак Рыта (Рэвека) Веньямінаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 499. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Млодек Рита (Ревекка) Вениаминовна // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — Т. 3. — С. 616. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1976. (руск.)

Спасылкі

правіць