Валянціна Фёдараўна Валчанецкая
спявачка
Валянціна Фёдараўна Валчанецкая (9 снежня 1898, Ніжні Ноўгарад — 1980) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1955)[1].
Валянціна Фёдараўна Валчанецкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 снежня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1980 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 9 снежня 1898 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. Вучылася ў Маскоўскай кансерваторыі (1917—20). Працавала ў оперных тэатрах Тбілісі, Саратава, Баку і іншых. У 1940—57 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
Творчасць
правіцьВалчанецкай былі ўласцівыя тонкасць музычнай і сцэнічнай інтэрпрэтацыі матэрыялу, уменне ствараць выразныя характары. Выступіла на беларускай сцэне ў партыях Ганкі і Агаты («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага), Марыі Грэгатовіч («Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса), Сцепаніды («Надзея Дурава» А. Багатырова), Графіні («Пікавая дама» П. Чайкоўскага)[1].