Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі
Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі — тэатр оперы і балета горада Тбілісі, заснаваны ў 1851 годзе.
Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі | |
---|---|
![]() | |
Ранейшыя назвы | Тыфліскі імператарскі тэатр |
Заснаваны | 1851 |
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне |
![]() |
Архітэктар | Віктар Шротэр[d][1] |
Сайт | opera.ge (груз.) |
![]() |
ГісторыяПравіць
11 кастрычніка 1874 года адбыўся пажар, які знішчыў будынак тэатра. Згарэлі касцюмы, дэкарацыі, інструмент і музычная бібліятэка. У выніку гэтага пажара некаторы час тэатр не дзейнічаў. Сучасны будынак тэатра пабудаваны ў 1896 годзе.
У 1937 годзе тэатру прысвоена імя З. Паліяшвілі. У тым жа годзе, пасля Дэкады грузінскага мастацтва ў Маскве, тэатр быў узнагароджаны ордэнам Леніна. З 1963 года тэатр мае статус акадэмічнага. У 1969 годзе адкрыты філіял тэатра ў Кутаісі.
Зноскі
- ↑ European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінскі тэатр оперы і балета імя Паліяшвілі
- Афіцыйны сайт