Лідзія Іванаўна Галушкіна

Лідзія Іванаўна Галушкіна (15 чэрвеня 1923, г. Іванава — 11 лістапада 2009) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка БССР (1963)[1].

Лідзія Іванаўна Галушкіна
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1923(1923-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2009(2009-11-11) (86 гадоў)
Прафесія спявачка
Тэатр гл. у тэксце
Узнагароды Народная артыстка БССР

БіяграфіяПравіць

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1]. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваў[2].

ТворчасцьПравіць

Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: Надзея[3][4]Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага(руск.) бел.), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («Царская нявеста(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («Арэстэя(руск.) бел.» С. Танеева(руск.) бел.), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («Джаконда(руск.) бел.» А. Панк'елі(руск.) бел.) і інш[1]. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Галушкина Лидия Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.
  2. Галушкіна, Лідзія Іванаўна (1923—2009)
  3. Лідзія Галушкіна ў партыі Надзеі
  4. Сцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.