Леў Уладзіміравіч Любімаў
Леў Уладзіміравіч Любімаў (24 лістапада 1905, г. Разань, Расія — 23 лістапада 1979) — беларускі дырыжор. Народны артыст Беларусі (1955). Прафесар (1970).
Леў Уладзіміравіч Любімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лістапада 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1979 (73 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Канстанцін Мікалаевіч Ігумнаў[d] |
Прафесіі | дырыжор |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю (клас фартэпіяна К. Ігумнава ).
У 1925—1951 гадах працаваў у оперных тэатрах Масквы, Свярдлоўска, Горкага.
У 1951—1964 гадах — галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
З 1965 года выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры .
Творчасць
правіцьТворчае аблічча Любімага вызначалі дырыжорская воля, глыбокае пранікненне ў партытуру, імкненне падпарадкаваць раскрыццю аўтарскай задумы ўсе кампаненты спектакля, веданне магчымасцей пеўчага голасу.
Пад яго музычным кіраўніцтвам на беларускай сцэне пастаўлены многія творы нацыянальнага опернага і балетнага рэпертуару: «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага (1953), «Надзея Дурава» А. Багатырова (1956), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958, 1964), «Калючая ружа» Ю. Семянякі (1960), «Мара» Я. Глебава (1961), «Святло і цені» Г. Вагнера (1963).
Сярод твораў опернай класікі, пастаноўкай якіх кіраваў Любімаў: «Страшны двор» С. Манюшкі, «Мазепа» (абедзве 1952) і «Чарадзейка» (1958) П. Чайкоўскага, «Aіда» (1953), «Травіята» (1954) і «Трубадур» (1955) Дж. Вердзі, «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1954), «Садко» М. Рымскага-Корсакава (1957).
Дырыжыраваў таксама операмі «Дзіця радасці» К. Карчмарова (1959), «Церам-церамок» І. Польскага (1961), аперэтай «Карневільскія званы» Р. Планкета (1959).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Леў Уладзіміравіч Любімаў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Любі́маў Леў Уладзіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 441—442. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.