Мара (балет)
балет
Мара — балет Яўгена Глебава ў 3 дзеях, 9 карцінах, з пралогам. Лібрэта Яўгена Рамановіча. Пастаўлены ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі ў 1961 годзе. Балет вылучаўся навізной стылю, яркасцю вобразаў, нацыянальна-жанравай спецыфікай танца. Першы беларускі балет на сучасную тэматыку.[1]
Мара | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | лібрэта Яўгена Рамановіча |
Кампазітар | |
Харэограф | |
Краіна | |
Год | 1961 |
Сюжэт
правіцьАсновай сюжэту балета «Мара» стала тэма рэпатрыяцыі беларусаў з Лацінскай Амерыкі, якія некалі ўцякалі і цяпер вярталіся на радзіму. Галоўная гераіня, балерына, вяртаецца на радзіму, уладкоўваецца ў тэатр, дзе і разгортваюцца асноўныя падзеі.[2][3]
Харэаграфія і пастаноўка
правіцьЛібрэта — Я. Рамановіч.
Дырыжор — Л. Любімаў.
Балетмайстры-пастаноўшчыкі — А. Андрэеў, Н. Стукалкіна.
Мастак — Я. Чамадураў.
Выканаўцы
правіць- Марыя — А. Карзянкова, І. Савельева
- Мікалай — М. Красоўскі, В. Давыдаў
- Хуан — А. Чахоўскі, Я. Казакоў
- Карлас — М. Шэхаў
- Мадэрнісцкая танцоўшчыца — Р. Красоўская, І. Дзідзічэнка
Крыніцы
правіць- ↑ Мара // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- ↑ Жена «исключительного» композитора о Глебове на работе и дома
- ↑ Балетная музыка Глебова Е. А.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 15 жніўня 2023.
Літаратура
правіць- Мара // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Чурко Ю. М. Мечта́ // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 344. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)