Леанід Фёдаравіч Бражнык
Леанід Фёдаравіч Бражнык (4 (17) красавіка 1917, сяло Маскаленкі, Белапольскі раён, Сумская вобласць[1] — 1992) — беларускі оперны спявак (бас). Народны артыст БССР (1959).
Леанід Фёдаравіч Бражнык | |
---|---|
укр.: Леонід Федорович Бражник | |
Дата нараджэння | 4 (17) красавіка 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1992 |
Грамадзянства | |
Прафесія | оперны спявак, музычны педагог |
Амплуа | бас |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ 1951—1952 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1953 саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1964 выкладчык Беларускай кансерваторыі. Выступаў як канцэртны спявак[1].
Творчасць
правіцьСцэнічную дзейнасць пачаў у 1939. Для яго характэрны майстэрства пераўвасаблення, натуральнасць сцэнічных паводзін, створаныя ім вобразы адрозніваюцца завершанасцю пластычнага малюнка[1].
Партыі
правіцьДаніла, Анішчук («Алеся», «Міхась Падгорны» Цікоцкага), Якуб («Марынка» Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Мельнік («Русалка» А. Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» Барадзіна), Мамыраў («Чарадзейка»), Гудал («Дэман»), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» Мусаргскага), Мефістофель («Фаўст» Гюно), Збігнеў («Страшны двор» Манюшкі), Фернанда («Трубадур»), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Д. Расіні) і інш[1].
Узнагароды
правіцьНародны артыст БССР (1959). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне вакальных твораў Мусаргскага ў 1956[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Бражник Леонид Федорович//Муз. энциклопедия. — М., 1973. Т. 1. С. 553.