У пушчах Палесся
У пушчах Палесся — опера ў 3 дзеях, 6 карцінах[1] кампазітара А. В. Багатырова, напісаная па матывах аповесці Я. Коласа «Дрыгва». Лібрэта напісаў Я. С. Рамановіч. Упершыню пастаўлена 28 жніўня 1939 у Беларускім тэатры оперы і балета рэжысёрам І. Ю. Шляпянавым пад кіраўніцтвам Н. Б. Грубіна.
У пушчах Палесся | |
---|---|
У пушчах Палесся | |
![]() | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Яўген Сцяпанавіч Рамановіч |
Мова лібрэта | беларуская |
Крыніца сюжэту | У пушчах Палесся[d] і Дрыгва[d] |
Дзеяў | 3 |
Карцін | 6 |
Першая пастаноўка | 28 жніўня 1939 |
Сюжэт
правіцьНа чале аднаго з іх становіцца Андрэй, сын старога Тараса. Ён любіць Аўгінню, дачку бедняка Саўкі, супраць волі выдадзеную за багацея Бусыгу. Бусыга, верай і праўдай служачы ворагам, выдае ім Андрэя. Інтэрвенты хочуць даведацца месцазнаходжанне атрада і задумляюць правакацыю, прыладай якой павінен стаць спіўся Саўка, бацька Аўгінні[2].
Ён павінен даць магчымасць Андрэю бегчы, разам з ім дабрацца да партызан, а вярнуўшыся, паказаць да іх шлях палякам. Але як ні апусціўся Саўка, ён знаходзіць сілу супрацьстаяць ворагам ў вырашальную гадзіну. Прывёўшы інтэрвентаў да ляснога лагеру, Саўка папярэджвае партызан аб небяспецы і падае, забіты варожай куляй. Гіне ў баі і Андрэй. Але перамога здабытая, атрад карнікаў разгромлены[2].
Акцёры
правіцьСклад выканаўцаў: 4 баса, 5 барытонаў, 4 тэнара, мецца-сапрана, 2 сапрана; хор, сімфанічны аркестр[1][3][4].
- Дзед Тарас, бас — І. Мурамцаў
- Андрэй, яго сын, тэнар — В. Лапін
- Васіль Бусыга, барытон — Д. Аўдзеенка
- Аўгіння, яго жонка, сапрана — С. Ю. Друкер, Р. Крысці
- Саўка Мільгун, бацька Аўгінні, тэнар — П. І. Засецкі (першы выканаўца), І. М. Балоцін[5]
- Кузьміч, камісар партызанскага атрада, барытон або бас — А. Д. Арсенка, М. Дзянісаў
- Пан Длугошыц, бас — В. В. Каліноўскі
- Паручнік Вітольд, барытон
- Запявала, тэнар
- Партызаны: Матрос, тэнар, Мірон, барытон, Сцяпан, бас
- Першая дзяўчына, сапрана — Д. З. Кроз[6]
- Другая дзяўчына, сапрана
- Першы хлопец, тэнар
- Другі хлопец, барытон
- Сяляне, партызаны, дзеці, польскія салдаты
Апісанне спектакля
правіцьСамая моцная якасць музыкі оперы — яе лірызм, сардэчнасць. Менш рэльефны гераічны пачатак. Аўтар валодае сродкамі опернай выразнасці, умее стварыць характэрныя вобразы дзеючых асоб.
Мастаком пры стварэнні оперы выступіў Народны мастак БССР С. Нікалаеў.
Ацэнкі
правіцьУ 1941 годзе кампазітару за оперу «У пушчах Палесся» была прысвоена Дзяржаўная прэмія СССР[7].
Зноскі
- ↑ а б Bogatyrev A.V. V puwah Poles'ja(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Опера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» Архівавана 13 мая 2012. (руск.)
- ↑ Опера Анатолия Богатырёва «В пущах полесья» (руск.)
- ↑ Дубкова Т. Анатоль Багатыроў. Мн., Беларусь, 1972. С. 15-32.
- ↑ Балоцін Ісідар Міхайлавіч(недаступная спасылка)
- ↑ КРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА(недаступная спасылка)
- ↑ Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ Архівавана 21 красавіка 2012.
Літаратура
правіць- В пущах Полесья: опера: избранные отрывки: для пения с фп. / либретто Е. С. Романовича по мотивам повести Якуба Коласа «Дрыгва»; рус. текст М. Исаковского и П. Семинина; предисл. А. Карповича; ред. В. М. Городинского. — Москва; Ленинград: Гос. Муз. изд.: 1940. — 80 с.; 29 см.
Манаграфіі:
- Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971. С 142—148.
- Музычны тэатр Беларусі. 1917—1959. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. С. 136—147.
Артыкулы:
- Нисневич С. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусское искусство. Мн., 1957 (о первой ред. оперы).
- Кулешова Г. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырёва // Белорусская советская опера. Мн., 1967, С. 47-63.
- Сергіенка Р. І ўбачыць, і пачуць… // Мастацтва Беларусі, 1983, № 3.
- Глущенко Г. С., Степанцевич К. И. Поэма «Сказка о медведихе» А. Богатырева // Белорусская музыкальная литература. Брест, Лавров С. Б., 2001. С. 147—153.
- Ляшчэня Т. С. Опера «У пушчах Палесся» А. Багатырова паводле аповесці «Дрыгва» // Роднае слова. 2002. № 11.
- Аладова Р. Оперная поэтика Анатолия Богатырёва: Мифологема родного дома // Анатолий Васильевич Богатырёв. Личность. Творец, Учитель. К 90-летию со дня рождения. Сб. документов и статей. Мн.: БГАМ, 2005. С. 50 — 64.
Перыёдыка:
- Новые постановки Белорусского государственного театра оперы и балета // Сов. Белоруссия. 1938. 4 янв.
- Кампазітар А. В. Багатыроў закончыў напісанне оперы // Чырв. Змена, 1938, 24 сак.
- Ушакоў A. Каштоўны спектакль // ЛіМ. 1938. 3 верас.
- Да пастаноўкі новай беларускай оперы // Звязда. 1939. 22 сак.
- Опера «Дрыгва» в Киевском театре // Сов. Белоруссия. 1939. 28 марта.
- Урадавы прагляд оперы // Звязда. 1939. 24 жніўн.
- Друкер С. Удача кампазітара // ЛіМ. 1939. 3 верас.
- Львоў M. «Дрыгва» // Звязда. 1939. 5 верас.
- Нисневич И. «Дрыгва» // Сов. Белоруссия. 1939. 11 сент.
- Виноградов В. Белорусская опера «Дрыгва» // Советское искусство, 1939, 29 сент.
- Грубін Н. «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 10 мая.
- Поспех оперы «У пушчах Палесся» // Звязда. 1940. 12 чэрв.
- Городинский В. «В пущах Полесья» // Правда. 1940. 13 июня.
- Городинский В. «В пущах Полесья» // Сов. Белоруссия. 1940. 14 июня.
- Шавердян А. «В пущах Полесья» // Известия. 1940. 14 июня.
- Зяневіч У. Другое нараджэнне оперы // ЛіМ, 1980, 28 лістапада,
- Первякова Н. Новае жыццё класічнага твора // ЛіМ, 1982, 10 снежня.
Дысертацыі:
- Довнар Л. В. Опера «У пушчах Палесся» А. Богатырева. БГК, 1955. Науч. рук. Л. С. Мухаринская
Аўтарскія публікацыі:
- Стварэнне оперы «Дрыгва» // ЛіМ, 1938, № 23
- В пущах Полесья // Веч. Москва, 1940, 10 июня
- Мая праца над операй // Звязда, 1940, 12 чэрв.