Арсеній Дзіянісавіч Арсенка
Арсеній (Арсен) Дзіянісавіч Арсенка (15 сакавіка 1903, Новая Вадалага, Харкаўская вобласць — 30 жніўня 1945) — беларускі і ўкраінскі савецкі спявак (барытон). Народны артыст БССР (1944)[1] і акцёр.
Арсеній Дзіянісавіч Арсенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1945 (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, оперны спявак |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | голас[d] |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1928 годзе Харкаўскі музычна-драматычны інстытут[ru]. У 1928-37 працаваў у оперных тэатрах Харкава, Адэсы[2], у Вялікім тэатры СССР[1].
З 1937 саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1][2].
Памёр 30 жніўня 1945 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 1950 годзе на магіле пастаўлена стэла з выявай ліры і гарэльефам[2].
ТворчасцьПравіць
Першы выканаўца галоўнай партыі ў операх «У пушчах Палесся» А. Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» А. Туранкова (Андрэй)[1]. Таксама выконваў ролі Змітрака ў оперы «Міхась Падгорны» і Апанаса ў «Алесе» Я. К. Цікоцкага[3]. Сярод лепшых роляў класічнага рэпертуару: Фігаро («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Жэрмон і Рыгалета («Травіята» і «Рыгалета» Д. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага). Арсенка валодаў высокай вакальнай культурай, створаныя ім вобразы адрозніваліся арыгінальнасцю музычнай і сцэнічнай трактоўкі. Выступаў і як камерны спявак[1][2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Арсенко Арсений Дионисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 30. — 737 с..
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ АРСЕНКО Арсен Дионисович