Стэла
Стэ́ла[1] (грэч. στήλη, stēlē) — каменная, мармуровая, гранітная або драўляная пліта (ці слуп) з высечанымі на ёй тэкстамі ці выявамі. Устанаўліваецца ў якасці пахавальнага або памятнага знака. Не варта блытаць з абеліскам — па большай частцы слупом ці конусападобнай калонай.
У Кітаі стэлы былі папулярны на працягу шматлікіх стагоддзяў яго гісторыі. Іх узводзілі як рэлігійныя арганізацыі, так і імператары, а ў нашы дні — камуністычны ўрад. Найбольш важныя, асабліва імператарскія, стэлы часта ўстанаўліваліся на спіне каменных чарапах, т.з. «гуйфу» ці «бісі». У старажытнай кітайскай сталіцы Сіяне вялікая колькасць стэл экспануецца ў музеі, вядомым як Лес стэл.
Шырока вядомыя стэлы
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Валошын В. Ф. Стэ́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэла