Разецкі камень — пліта з гранадыарыта, знойдзеная ў 1799 годзе ў Егіпце каля невялікага горада Разета (цяпер Рашыд), недалёка ад Александрыі, з выбітымі на ёй трыма ідэнтычнымі па сэнсе тэкстамі, у тым ліку двума на старажытнаегіпецкай мове — напісана старажытнаегіпецкімі іерогліфамі і егіпецкім дэматычным пісьмом, і адным тэкстам на старажытнагрэчаскай мове. Старажытнагрэчаская была добра вядома лінгвістам, і супастаўленне трох тэкстаў паслужыла адпраўной кропкай для расшыфроўкі егіпецкіх іерогліфаў. З 1802 Разецкі камень захоўваецца ў Брытанскім музеі (Інв. нумар EA 24).

Пталамей V Эпіфан
Разецкі камень. 196 да н.э.
англ.: Rosetta stone
яп.: ロゼッタ・ストーン[2]
Матэрыял гранадыярыт[d]
Брытанскі музей[3]
(інв. EA24[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэкст каменя ўяўляе сабой надпіс-падзяку, якую ў 196 да н.э. егіпецкія жрацы адрасавалі Пталамею V Эпіфану, чарговаму манарху з дынастыі Пталемееў. Пачатак тэксту: «Новага цара, які атрымаў царства ад бацькі» … У эліністычны перыяд многія падобныя дакументы ў межах грэчаскай айкумены распаўсюджваліся ў выглядзе двух- або трохмоўных тэкстаў, што і саслужыла пасля добрую службу лінгвістам.

Камень быў знойдзены 15 ліпеня 1799 капітанам французскіх войскаў у Егіпце П’ерам-Франсуа Бушарам пры будаўніцтве форта Сен-Жульен каля г. Разеты на заходнім рукаве дэльты Ніла (сучасны горад Рашыд). Афіцэр зразумеў важнасць знаходкі і адправіў камень у Каір, дзе за год да гэтага па загадзе Напалеона быў адкрыты Інстытут Егіпта (Institut de l’Egypte). У 1801 годзе французы пацярпелі ў Афрыцы паражэнне ад брытанцаў і былі вымушаныя перадаць ім камень разам з шэрагам іншых помнікаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах, Т.13, Мн., 2001, С.258: Разецкі камень

Спасылкі правіць