Дэматычнае пісьмо
Дэматы́чнае пісьмо́ — позні від егіпецкага пісьма для хуткага запісу на папірусе вялікіх тэкстаў.
Дэматычнае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | лога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае) |
Мовы | егіпецкая дэматычная |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Дынастычны Егіпет |
Дата стварэння | каля 650 да н.э. |
Перыяд | каля VII ст. да н.э. — V ст. н.э. |
Паходжанне |
егіпецкая іерагліфіка іератычнае пісьмо |
Развілася ў | мераіцкае пісьмо (курс.) |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | bi-directional text[d] |
ISO 15924 | Egyd |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэматычнае пісьмо прыйшло на змену іератычнаму пісьму каля 6—7 ст. да н.э. і заставалася пісьмом егіпцян да З ст. н.э., калі змянілася копцкім пісьмом і значэнне іерогліфаў было забыта.
У 1799 г. каля горада Разета (дэльта Ніла) знойдзены т.зв. Разецкі камень, на якім былі высечаны два іерагліфічныя надпісы і адзін на старажытнагрэчаскай мове; адзін з іерагліфічных надпісаў выкананы манументальнымі іерогліфамі, другі — дэматычным пісьмом. У 1822 г. французскі вучоны Ж. Ф. Шампальён расшыфраваў іх і прыйшоў да высновы, што дэматычнае пісьмо максімальна набліжана да фанетычнага пісьма і складаецца з 3 відаў знакаў: ідэаграфічных, фанетычных і дэтэрмінатываў.
Літаратура
правіць- Дэматычнае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 348.
- Павленко Н.А История письма. 2 изд. Мн., 1987.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэматычнае пісьмо