Іератычнае пісьмо
Іератычнае пісьмо — адна з форм егіпецкага пісьма, якая выкарыстоўвалася для запісу тэкстаў на егіпецкай мове. Гэта ранняя форма старажытнаегіпецкага скорапісу, якая ўзнікла ў часы I дынастыі пры нанясенні іерагліфічных знакаў пэндзлікам на папірус, астраканы, камень ці скуру, у выніку чаго знакі атрымалі больш акруглую, курсіўную форму.
Іератычнае пісьмо | |
---|---|
Тып пісьма | лога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае) |
Мовы | егіпецкая |
Гісторыя | |
Месца ўзнікнення | Дадынастычны і Дынастычны Егіпет |
Дата стварэння | каля 3000 да н.э. |
Перыяд |
мяжа 4-га і 3-га тыс. да н.э. — III стагоддзе н. э. |
Паходжанне | егіпецкая іерагліфіка |
Развілася ў | дэматычнае пісьмо |
Уласцівасці | |
ISO 15924 | Egyh |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва гэтага віду пісьма запазычана ў Клімента Александрыйскага (Страматы, V. 4), які назваў яго стар.-грэч.: γράμματα ἱερατικά — «свяшчэннае пісьмо».
Характэрныя асаблівасці
правіцьПрынцыпы іератычнага пісьма ў цэлым супадалі з іерагліфічным. У адрозненне ад іерагліфікі, іератычныя тэксты заўсёды пішуцца справа налева. Першапачаткова іератыкай маглі пісаць зверху ўніз, але пасля XII дынастыі ўсталёўваецца гарызантальнае напісанне. Спачатку іератыка адрознівалася ад іерагліфікі толькі знешнім выглядам знакаў, аднак у выніку свайго развіцця з'яўляюцца некаторыя адрозненні ў спосабе іх ужывання. Таксама з'яўляюцца лігатуры. З канца Старажытнага царства можна вылучыць два тыпы іератыкі, якія адрозніваюцца па спосабе напісання і маюць розныя сферы ўжывання:
- Кніжная іератыка (для рэлігійных і літаратурных тэкстаў),
- Курсіўная іератыка (для гаспадарчых дакументаў і перапіскі).
Перыядызацыя
правіць- Архаічная іератыка
- Іератыка Старажытнага царства
- Іератыка Сярэдняга царства
- Іератыка Новага царства
- Іератыка позняга часу
- Анармальная іератыка
Форма іератычных знакаў можа служыць падставай для датавання тэксту, таму што кожнай эпосе быў уласцівы свой характэрны почырк.
Тэксты, напісаныя іератыкай
правіцьІератычнае пісьмо мела значна шырэйшую сферу ўжывання, чым іерагліфічнае. Параўнальна вялікім аб'ёмам іерагліфічных надпісаў, якія дайшлі да нас, мы абавязаны толькі лепшай захаванасці каменя — асноўнага матэрыялу іерагліфічных тэкстаў. Іератыкай пісалі разнастайныя адміністрацыйныя і юрыдычныя дакументы, лісты, матэматычныя, медыцынскія, літаратурныя і рэлігійныя тэксты. Найбольш вядомыя з іх:
- Казка пра пацярпелага караблекрушэнне
- Гісторыя Сінухета
- Казкі папірусу Весткар
- Папірус Іпувера
- Асуджаны царэвіч (Папірус Харыса 500)
- Казка пра двух братоў (папірус Д'Арбіней)
- Падарожжа Уну-Амона ў Бібл
- Папірус Прыса
- Папірус Эберса
- Вялікі папірус Харыс
- Маскоўскі матэматычны папірус
- Папірус Рында
Пасля таго, як у VII стагоддзі да н.э. іератыку пачынае выцясняць новы тып егіпецкага скорапісу — дэмотыка, а падчас грэка-рымскага перыяду — яшчэ і грэчаскае пісьмо, сфера ўжывання іератыкі стала абмяжоўвацца толькі рэлігійнымі тэкстамі.
Літаратура
правіць- Gardiner A. H. Egyptian hieratic texts. Leipzig, 1911.
- Möller G. Hieratische Paläographie: die ägyptische Buchschrift in ihrer Entwicklung von der fünften Dynastie bis zur römischen Kaiserzeit. 2. verb. Aufl. Bd. I—III. Leipzig, 1927 (Репринт: Berlin, 1961), доступна online.
- Goedicke H. Old Hieratic Paleography. Baltimore, 1988.
- Лурье И. М. Хрестоматия древнеегипетских иератических текстов. Л., 1948.
- Коростовцев М. А. Введение в египетскую филологию. М., 1963. С. 59—68. доступна online.
- Перепелкин Ю. Я. Основы египетской раннединастической эпиграфики // Коростовцев М. А. Писцы древнего Египта / Под. общ. ред. А. С. Четверухина. СПб., 2001. С. 309—335. ISBN 5-89740-053-9, доступна online.
Спасылкі
правіць- Некалькі ўрокаў іератыкі (англ.) Архівавана 25 студзеня 2021.