Сярэдняе царства (Егіпет)

Сярэдняе царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 21—18 стст. да н.э., час праўлення XI, XII і XIII дынастый.

Сярэдняе царства
Дата заснавання / стварэння 2040 да н.э.[1]
Кантынент Афрыка
Краіна
Сталіца
Папярэдні ў спісе Першы пераходны перыяд
Наступны ў спісе Другі пераходны перыяд
Дата спынення існавання 1782 да н.э.[1]
Сярэдняе царства (Егіпет) (Егіпет)
Сярэдняе царства (Егіпет)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часы XI дынастыі была адноўлена цэнтральная адміністрацыя, але сапраўднае развіццё Егіпта прыпала на перыяд XII дынастыі. У выніку рэформ вырас аўтарытэт фараона і была абмежавана незалежнасць намархаў, ліквідавана спадчыннасць службовых пасад; сталіца перанесена ў цэнтр Егіпта, побач з Фаюмскім аазісам, дзе былі праведзены вялікія меліярацыйныя работы.

Развіваўся замежны гандаль (з Крытам, Пунтам, Сірыяй, Малой Азіяй і Месапатаміяй), створана прафесійная армія, пабудавана сістэма ўмацаванняў ва ўсходняй частцы дэльты Ніла і ў ніжняй Нубіі. На гэты перыяд прыпадае росквіт літаратуры і мастацтва.

Зноскі

  1. а б https://www.ancient.eu/Middle_Kingdom_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.

Літаратура

правіць