Ілья Аляксеевіч Мурамцаў

Ілья Аляксеевіч Мурамцаў (2 жніўня 1901, с. Кірушкіна, Самарская губерня, Расійская імперыя — 8 жніўня 1968) — савецкі артыст оперы, заслужаны артыст БССР.

Ілья Аляксеевіч Мурамцаў
Дата нараджэння 2 жніўня 1901(1901-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 1968(1968-08-08) (67 гадоў)
Дзеці Генадзь Ільіч Мурамцаў
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 жніўня 1901 года ў с. Кірушкіна (цяпер — Бугурусланскі раён, Арэнбургская вобласць, Расія).

У 1923 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў у Самарскі музычны тэхнікум. Праз год быў залічаны ў мясцовую оперную студыю. Для працягу музычнай адукацыі ў 1927 годзе пераехаў у Ленінград, дзе займаўся ў педагога С. І. Дзідзурабава і адначасова працаваў у канцэртных арганізацыях горада.

Увосень 1933 года быў запрошаны ў Мінск у якасці саліста Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, дзе ўжо праз месяц выступаў у спектаклях «Царская нявеста» і «Яўген Анегін», рыхтаваў партыю Канчака з оперы «Князь Ігар» А. П. Барадзіна.

Шмат сіл і ўмення аддаваў рабоце над ролямі ў першых беларускіх операх «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага і «У пушчах Палесся» А. Багатырова (1939). У оперы «Міхась Падгорны» артыст выконваў ролю бальшавіка-падпольшчыка Анішчука.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з групай салістаў Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР працаваў у Вялікім тэатры СССР, уваходзіў у склад групы беларускіх выканаўцаў, якая давала канцэрты ў воінскіх часцях, шпіталях, на заводах і чыгуначных станцыях. У 1942 годзе артысты трупы Беларускага тэатра оперы і балета перабраліся ў г. Горкі (цяпер — Ніжні Ноўгарад, Расія) і пачалі працаваць у Горкаўскім оперным тэатры імя А. С. Пушкіна. З дапамогай артыстаў Горкаўскага тэатра была пастаўлена опера «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага. З ліпеня 1942 года да сярэдзіны чэрвеня 1943 года уваходзіў у склад творчага калектыву опернага тэатра, які вёў актыўную канцэртную дзейнасць па абслугоўванні шпіталяў Горкага, Дзяржынска, Багародска. Разам з франтавой канцэртнай брыгадай пад кіраўніцтвам І. Балоціна артыст выступаў у канцэртах для чырвонаармейцаў Калінінскага фронту. З канца 1943 года прымаў удзел у канцэртах для байцоў Першага Беларускага фронту і жыхароў вызваленых гарадоў Беларусі.

Увосень 1944 года тэатральная трупа вярнулася ў Мінск. Знамянальнай падзеяй у гэты час стала прэм’ера оперы «Алеся» Я. Цікоцкага, якая адбылася 24 снежня 1944 года.

Да 1952 года працаваў у Дзяржаўным Вялікім тэатры оперы і балета БССР, да 1968 года — у оперных тэатрах Расіі і Азербайджана.

Узнагароды

правіць

У 1938 годзе атрымаў ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР», быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1973. — Т. 7. — С. 316.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 29. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Большая энциклопедия Большого театра Беларуси = The Great Encyclopedia of the Bolshoi Theatre of
  • Belarus / [редакционная коллегия: Л. С. Ананич и др.]. — Минск, 2014. — С. 408.
  • Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2015. — Т. 6. — С. 15.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 267.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 154.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1986. — Т. 3. — С. 704.