Натан Барысавіч Грубін
Натан Барысавіч Грубін (27 сакавіка 1893, Крамянчуг — 17 студзеня 1945) — дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940).
Натан Барысавіч Грубін | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1945 (51 год) |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Петраградскую кансерваторыю ў 1917 годзе (клас кампазіцыі Я. Вітала). У 1925-27 і 1941-45 гадах у тэатрах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938-41 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (1940-41) і Ташкенцкай (1941-45) кансерваторыі. Музычны кіраўнік пастановак нацыянальных опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А.Туранкова (1940). З іншых работ на беларускай сцэне: «Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава (1938), балет «Лебядзінае возера» (1938) і «Пікавая дама» (1941) П.Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1941), «Трыльбі» А.Юрасоўскага.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Грубін Натан Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.