Браніслаў Сільвестравіч Смольскі
Браніслаў Сільвестравіч Смо́льскі[3] (19 сакавіка 1909, Мінск — 30 сакавіка 2005[4]) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1979). Кандыдат мастацтвазнаўства (1969), дысертацыя «Гісторыя беларускага музычнага тэатра ад народных вытокаў да адкрыцця Дзяржаўнага тэатра оперы і балета».
Браніслаў Сільвестравіч Смольскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2005[2] (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Дзмітрый Браніслававіч Смольскі |
Род дзейнасці | музыказнавец |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1936 годзе гістарычнае аддзяленне Маскоўскай кансерваторыі, у 1960 годзе тэатразнаўчы факультэт ГІТІСа. Выкладчык Беларускай кансерваторыі (1936—1941, 1944—1950), Ташкенцкай кансерваторыі і музычнай школы-дзесяцігодкі пры Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1943), спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі (1947—1960). У 1943—1944 гадах начальнік аддзела навучальных устаноў Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. У 1951—1952 гадах загадчык музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1953—1955 гадах загадчык музычным аддзелам Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. З 1955 года навуковы супрацоўнік, з 1965 года старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар артыкулаў, прысвечаных пытанням развіцця беларускай музычнай культуры, тэатральных рэцэнзій, у т.л. (у калектыве аўтараў) раздзелы «Музычная культура Беларускай ССР» (у кнізе: Гісторыя музыкі народаў СССР. Т. 1-5); «Беларускі дзяржаўны ордэна Леніна Вялікі тэатр оперы і балета» (у кнізе: Мастацтва савецкай Беларусі. — Мінск, 1955), «Вытокі і першапачатковыя формы беларускага музычнага тэатра» (у кнізе: Беларускае мастацтва. — Мінск, 1960). Аўтар шэрагу творчых партрэтаў беларускіх оперных спявакоў[5].
Сям’я
правіцьСыны — Дзмітрый (1937—2017) і Аляксандр (нар. 1952), абодва беларускія кампазітары.
Зноскі
Літаратура
правіць- Дубкова Т. А. Смольскі Браніслаў Сільвестравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 61. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смольский, Бронислав Сильвестрович // Большая биографическая энциклопедия. — 2009. (руск.)
- Дубкова Т. А. Смо́льскі Браніслаў Сільвестравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 676—677. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Смольскі Браніслаў Сільвестравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»