Язэпс Ві́талс, Іосіф Вітал (лат.: Jāzeps Vītols; 26 ліпеня 1863, г. Валміера, Латвія — 24 красавіка 1948, Любек) — латышскі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, буйнейшы майстар латышскай харавой песні.

Язэпс Віталс
лат.: Jāzeps Vītols
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 ліпеня 1863(1863-07-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1948(1948-04-24)[2][3][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў
Прафесіі піяніст, дырыжор, кампазітар, выкладчык універсітэта, музычны крытык
Інструменты фартэпіяна і арган[d]
Жанры сімфонія
Выхаванцы Lūcija Garūta[d], Марыя Веніямінаўна Юдзіна[d] і Vladimir Dranishnikov[d]
Узнагароды
Крыж Прызнання Order of the Three Stars, 2nd Class ордэн Трох зорак 3-й ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1886, клас М. Рымскага-Корсакава), выкладаў у ёй (з 1901 г. прафесар). 3 1918 г. у Рызе. Заснавальнік, прафесар, рэктар (у 1919—44, з перапынкам) Латвійскай кансерваторыі (цяпер носіць яго імя). Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1923—1940) Таварыства латышскіх кампазітараў.

Сярод яго вучняў: С. Пракоф’еў, М. Мяскоўскі, Я. Іваноў, Я. Калніньш, А. Скултэ, Л. Вігнерс, Е. Віталіньш і інш.

З 1944 года жыў у Германіі.

Творчасць правіць

Асноўныя творы: кантаты «Песня» (1908), «Паўночнае ззянне» (1913); балада для хору «Беверынскі спявак» (1900); сімфонія (1888), «Свята Ліга» (1889), «Драматычная уверцюра» (1895), уверцюра «Спрыдзітыс» (1908), сюіты «Сем латышскіх народных песень» (1904) і «Каштоўныя камяні» (1924), балада «Восеньская песня» (1928), «Латышская сельская серэнада» (1934), «Рапсодыя» (1909) для сімфанічнага аркестра; фантазія на тэмы латышскіх народных песень для скрыпкі з аркестрам; струнны квартэт; інструментальныя творы, у т.л. для фартэпіяна (больш за 80); хары а капэла (103); песні для голасу з фартэпіяна (92), апрацоўкі латышскіх народных песень (больш за 300).

Аўтар артыкулаў па музычным мастацтве.

Зноскі

  1. а б В. Витоль // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 247.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі правіць