Джамбул Джабаеў
Джамбул Джабаеў (28 лютага 1846, Сямірэчча, Казахстан — 22 чэрвеня 1945) — казахскі паэт-акын. Дзяржаўная прэмія СССР 1941.
Джамбул Джабаеў | |
---|---|
каз.: Жамбыл Жабаев | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 (28) лютага 1846 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1945[1] (99 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Süyinbay Aronuly[d] |
Прафесіі | паэт, аўтар-выканаўца, акын |
Жанры | верш і Aytysh[d] |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьАўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне народных мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і іншых чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці галоўнае месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхалагічнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю вобразаў.
На беларускую мову яго творы перакладалі П. Глебка, М. Танк, А. Жаўрук, А. Зарыцкі, А. Ушакоў.
На вершы Джабаева А. В. Багатыроў стварыў кантату «Ленінградцы» (1942).
Беларускія пераклады
правіць- Песні і паэмы. Мн., 1939.
Зноскі
- ↑ Джамбул Джабаев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Джамбул Джабаев // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Джамбул Джабаеў // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.