Акы́н — народны спявак і паэт у Казахстане і Сярэдняй Азіі.

Акын на паштовай марцы Казахстана (2009)

Акыны — імправізатары, яны складаюць і выконваюць свае творы пад акампанемент струннага інструмента (домбры ці кобзы).

Сярод савецкіх акынаў найболей вядомы Джамбул Джабаеў (1846—1945). Яго вершы перакладзеныя на ўсе мовы савецкіх народаў і часткова на заходнееўрапейскія мовы. Вядомыя таксама акыны Керымбекаў, Бейзакаў, Бейганін, Бажыева, Алімбетаў. У Казахстане карыстаюцца папулярнасцю спаборніцтвы акынаў — айтыс[1].

Зноскі

  1. Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966.