Адкрыць галоўнае меню

Паўлюк (Павел Адамавіч) Трус (6 мая 1904, в. Нізок каля Узды, цяпер Мінская вобл. — 30 жніўня 1929) — беларускі паэт.

Паўлюк Трус
Павел Адамавіч Трус
Paŭluk Trus.jpg
Паўлюк Трус. Фота з архіва Адама Бабарэкі, 24/Х 25
Асабістыя звесткі
Псеўданімы: П. Вясковы, Шавец, Себасьцян Старобінскі, Нізаўскі
Дата нараджэння: 6 мая 1904(1904-05-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 30 жніўня 1929(1929-08-30) (25 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяFlag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic.svg Беларуская ССР
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, журналіст
Гады творчасці: 19231929
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Выявы на Вікісховішчы

Змест

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Уздзенскую сямігодку (1923), педагагічны тэхнікум у Мінску (1927). Працаваў у рэдакцыі гомельскай газеты «Палеская праўда» (1927—1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ (1928—1929). Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

Дэбютаваў у друку ў 1923 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Вершы» (1925), «Ветры буйныя» (1927), Збор твораў (1934), «Творы» (1935), кнігі Выбраных твораў (1931, 1940, 1941, 1946, 1949, 1953, 1958, 1967, 1977, 1979, 2000), «Новай квадры настаў маладзік» (вершы і паэмы, 1984). Выдадзена кніга паэзіі для дзяцей «Падаюць сняжынкі» (1983).

 
Помнік на магіле Паўлюка Труса

Памёр ад тыфу. Пахаваны па Вайсковых могілках Мінска.

У гонар паэта названая вуліца ў Мінску (гл.: вул. Паўлюка Труса).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць