Радавая рунь
«Ра́давая рунь» — часопіс, двухтыднёвы літаратурна-мастацкі дадатак да газеты «Савецкая Беларусь». Выдаваўся з 13 красавіка да 19 чэрвеня 1924 года ў Менску на беларускай мове.
«Радавая рунь» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | 13 красавіка 1924 |
Спыненне публікацый | 19 чэрвеня 1924 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
Садзейнічаў творчаму росту маладых пісьменнікаў, кансалідацыі літаратараў розных пакаленняў. Упершыню апублікаваў вершы Янкі Купалы («Крым», «Лясное возера»), творы Якуба Коласа (вершы «Маёвае», «Святы Ян», апавяданне «Ванька Кудлаты»), вершы, аповесці і нарысы Андрэя Александровіча, Адама Бабарэкі, Анатоля Вольнага, Міхайлы Грамыкі, Алеся Гурло, Алеся Дудара, Язэпа Пушчы, Аркадзя Чабора, Міхася Чарота, Нічыпара Чарнушэвіча, Аляксандра Якімовіча і інш. У нарысах Леапольда Родзевіча «Жыццёвае», «Слова аб літаратуры» (пад псеўданімам Л. Жыцень) выявіліся вульгарны сацыялагізм і пагарда да мастацкай спадчыны, адмаўленне мастацка-выхаваўчай каштоўнасці эпічнай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Апублікаваў рэцэнзію А. Шлюбcкага[1] на брашуру Уладзіміра Пічэты «Белоруский язык как фактор национально–культурный». Часопіс прапагандаваў навукова-тэхнічныя веды, друкаваў тэатральныя рэцэнзіі, нататкі пра творчасць украінскіх пісьменнікаў, змяшчаў хроніку літаратурнага жыцця.
Зноскі
- ↑ Радавая рунь. 1924. № 3-4. С. 20–22.
Літаратура
правіць- Конан, У. «Радавая рунь» / Уладзімір Конан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 48—49. — ISBN 985-11-0214-8.