Нізок
вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Нізо́к[1] (трансліт.: Nizok, руск.: Низок) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Уздзенскага сельсавета.
Вёска
Нізок
|
У вёсцы захавалася ўнікальная забудова, якая па структуры ўзыходзіць да перыяду валочнай рэформы 1557. З аднаго боку тут размешчаны жылыя дамы, з процілеглага — гаспадарчыя пабудовы[2].
Вядомыя асобы
правіць- Л. Л. Арабей (1925—2015) — беларуская пісьменніца і літаратуразнавец
- К. Крапіва (1896—1991) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец
- У. Ткачоў (нар. 1947) — мастак, аўтар габелена «Музыка» ў Белдзяржфілармоніі, вітражоў «Песні Беларусі» і «Поры года» у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, станковых прац «Алегорыя лета», «У полі», «Памяці загінуўшых».
- А. М. Трус (1910—1989) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі[3].
- П. Трус (1904—1929) — беларускі паэт
- П. Ф. Валожын (1915) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай і Мінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Куда в Беларуси нужно протоптать туристические тропы? (руск.)
- ↑ Бур’ян Б. І. ТРУС Анатоль Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 537—538. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Вёска Нізок Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Году малой Родины посвящается Архівавана 28 верасня 2020. (руск.) // Мінскі абласны выканаўчы камітэт
- Вядомы асобы, ураджэнцы вёскі Нізок // Віртуальны музей Паўлюка Труса на сайце Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса