Сатыра

(Пасля перасылкі з Сатырык)

Саты́ра[1] (лац.: satura — сумесь) — вострае, знішчальнае выкрыццё заганаў грамадскіх з’яў у выглядзе пачуццёва-эстэтычнай і камічнай крытыкі, што змяшчае асуджальны пафас  (англ.) і рэзка адмоўную адзнаку прадмета асмяяння. Мае грамадзянскую злабадзённасць, тэндэнцыйнасць і публіцыстычную накіраванасць. Увасабляецца ў выяўленчым мастацтве (карыкатура), тэатры і кіно (сатырычная камедыя), літаратуры. У Старажытным Рыме была жанрам лірыкі, у якім выкрываліся грамадскія і літаратурныя з’явы (Квінт Гарацый і Дэцым Ювенал). Фрыдрых Шылер упершыню разглядзеў эстэтычную камічнасць сатыры. Размежаванне з гумарам як процілеглым відам камічнасці вызначылася ў эстэтыцы рамантызму (Жан Поль).

Карыкатура на падзел Беларусі, 1921 г.

Асноўныя жанры: эпіграма (Марк Марцыял, Готхальд Лесінг, Роберт Бёрнс і Аляксандр Пушкін), сатырычная камедыя (Арыстафан, Жан Мальер, Бертальд Брэхт і Аляксандр Грыбаедаў), памфлет (Эразм Ратэрдамскі, Даніэль Дэфо, Джонатан Свіфт і Франсуа Вальтэр), фельетон (Генрых Гейнэ, Міхаіл Булгакаў і Міхаіл Зошчанка).

Беларусь

правіць

У беларускай літаратуры складнікі сатыры адзначаюцца з 16 стагоддзя (Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча, творы Стафана Зізанія, Лявонція Карповіча і Хрыстафора Філалета). Да сатыры звярталіся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Карусь Каганец, Уладзіслаў Галубок, Андрэй Мрый, Максім Танк, Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін. Сатыра вызначае асноўны кірунак творчасці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і Уладзіміра Корбана. Даследуецца ў Беларусі ў межах літаратуразнаўства (Зміцер Бугаёў, Любоў Гарэлік, Янка Казека і Якуб Вусікаў), мастацтвазнаўства (Юрый Сохар і Віктар Шматаў) і фалькларыстыкі (Анатоль Фядосік)[1].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць