Хрыстафор Філалет

Хрыстафор Філалет, лац.: Christophor Philaleth, польск.: Chrystofor Filalet, Krzysztof Broński[4] (1564/15651624[5]) — пісьменнік-палеміст з Валыні, выхаванец астрожскай школы, філосаф. Вядомы як аўтар палемічнага твора «Апокрысіс» (1597), накіраванага супраць Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года й папскай улады.

Хрыстафор Філалет
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1564 ці 1565
Месца нараджэння
Дата смерці 1624[1][2][3]
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Існуе гіпотэза, што пад псеўданімам Філалет (грэч.: φιλαλήτος) пісаў Марцін Бранеўскі, перакручана Хрыстафор (Кшыштаф) Бронскі, польск.: Krzysztof Broński — вядомы польскі пісьменнік і храніст, паплечнік князя К. Астрожскага, сын Пракопа Бранеўскага, аднаго з дзеячаў Чэшскіх братоў у Вялікапольшчы («паляк-пратэстант пад маскай праваслаўнага русіна[6]»).

На працягу многіх гадоў жыцця аўтар «Апокрысіса» актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, выступаў на соймах. У 1599 годзе пры яго пасярэдніцтве адбыўся з’езд праваслаўных і пратэстантаў.

АпокрысісПравіць

 
Тытульны аркуш «Апокрысіса»

Поўная назва твору: ΑΠΟΚΡΙΣΙΣ, abo odpowiedź na xiążki o Synodzie Brzeskim imieniem ludzi starożytney religiey Greckiey, przez Christophora Philaletha w porywczą dana. Праца «Апокрысіс» выйшла 1597 годзе, спачатку на польскай мове ў Вільні ў арыянскай друкарні А. Радзецкага, а ў 1598 годзе — на старабеларускай.

Аўтар твору падкрэслівае, што унія прывяла не да згоды, а да далейшага абвастрэння супольных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, да ганенняў супраць рускага (украінскага) і беларускага народаў. Што ж да свецкіх парадкаў Рэчы Паспалітай, палітыкі Жыгімонта III, магнатаў і шляхты, Ф. быў вельмі асцярожны. Адначасова ён нагадвае, што пры далейшых уцісках можа яшчэ шырэй, як за часам С. Налівайкі, разліцца народныя паўстанні.

Хрыстафор Філалет які вылучае ідэю абмежаванай манархіі і лічыць, што адносіны паміж манархам і народам павінны грунтавацца на законах і добраахвотным згодзе. Рашуча выступаючы супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага і беларускага народа польскімі магнатамі, Хрыстафор Філалет адстойвае сацыяльныя свабоды і, у прыватнасці, свабоду сумлення. На яго думку, улада манарха зусім не тычыцца душы, улада манарха не абсалютная, і адносна «цела» чалавека, г.зн. у зямных свецкіх грамадска-дзяржаўных справах, манарх не мае права чыніць волю, беззаконне над народам, адносіны паміж манархам і народам будуюцца на законах і добраахвотнай згоды. Вядома, сацыяльна-палітычныя погляды Хрыстафора Філалета ўтрымліваюць ідэю грамадскага дагавора і натуральных правоў, абмежавання ўлады манарха законам.

У сваім вершы «Книжка до минаючих мовит», змешчаным у палемічным трактаце, ён звяртаецца да чытача вуснамі самой кнігі, якая «Ответ к римляном православных содержаще», і дакарае праціўнікаў каталіцызму за маўчанне: «Иже егда прежде веру целу имяще // И неуничиженны отец преданиа, // Все бяху тогда желающе молчаниа»[5].

Іван Франко лічыў «Апокрысіс» значнай з’явай у даўняй украінскай літаратуры.

Зноскі

  1. Christofor Filalet // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcin Broniowski // Czech National Authority Database
  3. Marcin Broniowski // opac.vatlib.it
  4. Pseudonimy i kryptonimy polskie.
  5. 5,0 5,1 Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 22—23. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  6. Ігор Шевченко. Україна між Сходом і Заходом. Нарис 10.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 2005. — С. 340.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.
  • Гуліцкая Т. «Апокрысіс» (1597) Хрыстафора Філалета: стылёва-жанравая спецыфіка палемічнага твopa // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск: БДУ. — 2001. — № 3. — С. 40-44.
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Ёрк: Молоде життя, 1954—1989.
  • Хрыстафор Філалет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т.6. — Кн.2. — Мн., 2003. — С. 86.

СпасылкіПравіць