Магнат (ад лац.: magnatus — знатны чалавек[1]) — чалавек высокага сацыяльнага стану, высокага паходжання або вельмі заможны чалавек. Адносна эпохі Сярэднявечча, тэрмін часта выкарыстоўваецца, каб адрозніваць вялікіх землеўладальнікаў ад іншых саслоўных груп.

Магнаты былі сацыяльным класам багатай і ўплывовай шляхты ў Польскім Каралеўстве і Вялікім Княстве Літоўскім, і ў некаторых іншых сярэдневяковых краінах. У Іспаніі пад канец Сярэднявечча з’яўляліся самым высокім класам дваранства. У Швецыі, багацейшыя сярэдневяковыя лорды («вялікія людзі»). У Англіі тэрмін «магнат» часта ўжываўся ў дачыненні да магутнага дваранства.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.5

Літаратура

правіць
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2008. — Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. — 688 с.
  • Гісторыя Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Экаперспектыва, 2004. — Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — 344 с.
  • Козловский, П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в.: центральная и западная зоны / П. Г. Козловский. — Минск : Наука и техника, 1974. — 182 с.
  • Сагановіч, Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя / Г. Сагановіч. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с.
  • Улащик, Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы в 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии / Н. Н. Улащик. — Москва : Наука, 1965. — 480 с.
  • Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795 / M. Markiewicz. — 2-e wyd. — Kraków : Wyd-wo Literackie, 2006. — 760 s.