Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў

беларускі літаратуразнавец і крытык
(Пасля перасылкі з Зміцер Бугаёў)

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў (12 студзеня 1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская акруга28 снежня 2017[1]) — беларускі літаратуразнавец і крытык[2]. Кандыдат філалагічных навук (1960)[2], прафесар.

Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў
Дата нараджэння 12 студзеня 1929(1929-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 2017(2017-12-28) (88 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Людміла Сінькова
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 студзеня 1929 года ў в. Сычык Крычаўскага раёна Магілёўскай акругі.

У 1945—1948 вучыўся ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы. У 1948—1952 у Магілёўскім педагагічным інстытуце[2]. У 1952—1955 у аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

У 1955-59 працаваў у Мазырскім педагагічным інстытуце[2], у 1959-64 у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1964 дацэнт БДУ[2], дзе выкладаў на філалагічным факультэце. Член беларускага ПЭН-цэнтра з 1989. Член СП СССР з 1961.

Бацька Людмілы Сіньковай. Памёр 28 снежня 2017 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Друкаваўся з 1957[2]. Выступаў у друку па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства і стылю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1-2, 1965-66)[2].

Бібліяграфія правіць

  • «Шчодрае сэрца пісьменніка» (1963)
  • «Паэзія Максіма Танка» (1964, 2003: 2-е выд.)
  • «Уладзімір Дубоўка» (1965)
  • «Максім Гарэцкі» (1968, 2003: 2-е выд.): першае, пасля часу замоўчвання, даследаванне творчасці Гарэцкага.
  • «Шматграннасць» (1970)
  • «Зброяй сатыры, зброяй праўды» (1971, 2004: 2-е выд.)
  • «Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа» (1977)
  • «Талент і праца» (1979)
  • «Чалавечнасць» (1985)
  • «Васіль Быкаў» (1987)
  • «Арганічнасць таленту» (1989)
  • «Спавядальнае слова» (2001)
  • «Служэнне Беларусі» (2003)

Зноскі

  1. Памёр літаратурны крытык Дзмітрый Бугаёў. Наша Ніва (28 снежня 2017). Праверана 28 снежня 2017.
  2. а б в г д е ё Бугаёв Дмитрий Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.