Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мазыры (Гомельская вобласць, Беларусь).

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
(МДПУ імя І. П. Шамякіна)
Герб МДПУ.png
Мозырь. Педагогический университет..JPG
Заснаваны 1944
Студэнты 3993 (2016)
Дактары 6 (2015)
Размяшчэнне Мазыр
Юрыдычны адрас 247760, Беларусь, Гомельская вобл., г. Мазыр, вул. Студэнцкая, 28
Сайт mspu.by

Універсітэт рыхтуе спецыялістаў па 15 спецыяльнасцях, 6 напрамках, 2 спецыялізацыях і 16 дадатковых спецыяльнасцях. На пачатак 2006—2007 навучальнага года ва ўніверсітэце навучалася 8392 студэнты (у тым ліку 3902 на дзённай і 4490 на завочнай форме навучання).

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1944 годзе як Мазырскі настаўніцкі інстытут. У 1952 годзе рэарганізаваны ў Мазырскі педагагічны інстытут. У 1964 годзе інстытуту прысвоена імя Н. К. Крупскай. У 2002 годзе інстытут быў рэарганізаваны ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, якому ў 2006 годзе ўказам Прэзідэнта было прысвоена імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

ФакультэтыПравіць

У складзе МДПУ 6 факультэтаў:

  • Тэхнолага-біялагічны факультэт
  • Факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі
  • Факультэт фізічнай культуры
  • Фізіка-інжынерны факультэт
  • Філалагічны факультэт
  • Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць