Валерый Мікалаевіч Наўныка

Валерый Мікалаевіч Наўныка (1981, г. Сарань, Карагандзінская вобласць, Казахстан) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2008), дацэнт (2011).

Валерый Мікалаевіч Наўныка
Дата нараджэння 1981
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (факультэт тэхналогіі, 2003; аспірантура, 2006), Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», 2018).

Працаваў у Інстытуце радыялогіі (Гомель; 2003). Выкладае ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 2006, фізіка-інжынерны факультэт, кафедра тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі, дацэнт, у 2009—2010 — загадчык навукова-даследчага сектара, 2010—2015 — дэкан факультэта тэхналогіі, 2015—2016 — дэкан тэхнолага-біялагічнага факультэта, 2016—2018 — прарэктар па навуковай рабоце, з 14.11.2018 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: галаграфія ў фотарэфрактыўных крышталях; крышталяоптыка; крышталяграфія[1][2].

Зноскі