Фізіка-інжынерны факультэт МДПУ імя І. П. Шамякіна
Фізіка-інжынерны факультэт МДПУ імя І. П. Шамякіна — структурнае падраздзяленне МДПУ імя І. П. Шамякіна.
Фізіка-інжынерны факультэт | |
---|---|
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна | |
Заснаваны | 2015 |
Дэкан | Інэса Мікалаеўна Кавальчук |
Месцазнаходжанне | Беларусь, Гомельская вобласць, г. Мазыр, 247760, вул. Студэнцкая, 28 |
Гісторыя
правіцьФакультэт арганізаваны 3 лістапада 2015 года ў выніку аб’яднання фізіка-матэматычнага і інжынерна-педагагічнага факультэтаў (загад рэктара ад 30.10.2015 № 748-к).
Фізіка-матэматычнага факультэта
правіць23 лютага 1944 года Савет народных камісараў БССР прыняла пастанову № 57 аб аднаўленне дзейнасці Рагачоўскага настаўніцкага інстытута ў горадзе Мазыры, які стаў называцца Мазырскім настаўніцкім інстытутам. 15 сакавіка 1944 года ў складзе інстытута пачащ функцыяваць фізіка-матэматычны факультэт. У 1946 годзе на фізіка-матэматычным факультэце адбыўся першы выпуск 32 настаўнікаў фізікі і матэматыкі сямігадовай школы. У 1964 годзе ў звязку з адкрыццём аналагічнага факультэта ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным інстытуце факультэт прыпыніў падрыхтоўку кадраў, а з 1977 года была адноўлена праца фізіка-матэматычнага факультэта.
Дэканы:
- Іван Васільевіч Пісарчык (1944—1947)
- Міхал Фёдаравіч Караткевіч (1954—1958)
- Арсень Лаўрынавіч Касец (1958—1961)
- Віктар Іванавіч Башмакоў (1977—1982)
- Рыгор Прохаравіч Судзібар (1982—2000)
- Ірына Мікалаеўна Кралевіч (2000—2007)
Інжынерна-педагагічны факультэт
правіць1 верасня 1982 года быў арганізаваны факультэт агульнатэхнічных дысцыплін і працы, якая ў 1989 годзе ператвораны ў інжынерна-педагагічны факультэт.
Дэканы:
- Аляксандр Аляксандравіч Худзякоў (1982—1984)
- Мікалай Канстанцінавіч Шчур (1984—1990)
- Валянцін Казіміравіч Пакштас (1990—1999)
- Пётр Іванавіч Савянок (1999—2001)
- Валерый Паўловіч Рэдзькін (2001—2003)
- Людміла Мікалаеўна Бакланенка (2003—2008)
- Валянцін Аляксеевіч Васюта (2008—2015)
Спецыяльнасці
правіць- Матэматыка і інфарматыка;
- Фізіка і інфарматыка;
- Кампутарная фізіка;
- Прафесійнае навучанне (машынабудаванне);
- Прафесійнае навучанне (будаўніцтва).
Кафедры
правіцьФізікі і матэматыкі Тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі Інжынерна-педагагічнай адукацыі