Віктар Іванавіч Башмакоў

Віктар Іванавіч Башмакоў (нар. 20 жніўня 1933, Сталінград, Расія) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1990).

Віктар Іванавіч Башмакоў
Дата нараджэння 20 жніўня 1933(1933-08-20) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1987)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут (інжынерна-фізічны факультэт, 1959).

Працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН УССР (1959—1961), Фізіка-тэхнічным інстытуце нізкіх тэмператур АН УССР (1961—1965), Харкаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1965—1967), Харкаўскім інстытуце грамадскага харчавання (1967—1973), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (з 1973, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі, у 1988—2004 — загадчык кафедры, у 1977—1982 — дэкан факультэта), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 2005, прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, у 2006—2013 — кафедры тэхнічнай механікі).

Навуковыя інтарэсы: фізічная прырода і заканамернасці развіцця пластычнай дэфармацыі ў металічных крышталях; працэсы пластыфікацыі і ўмацавання металаў і сплаваў ва ўмовах пераважнай дэфармацыі двайнікаваннем.

Бібліяграфія правіць

  • Физические закономерности механического двойникования гексагональных и ромбоэдрических металлических кристаллов под действием статических, переменных и импульсных нагрузок : автореферат диссертации … доктора физизико-математических наук : 01.04.07 / Башмаков Виктор Иванович. ― Киев, 1987.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Башмакоў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 346—347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Башмаков Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 222.
  • Башмаков Виктор Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 33—34.
  • Башмакоў Віктар Іванавіч // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. — Мінск, 2013. — С. 56—58.
  • В. И. Башмаков // Веснiк Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага інстытута імя Н. К. Крупскай. — 1999. — № 2. — С. 104—105.