Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю
Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю (укр.: Харківський державний університет харчування та торгівлі) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.
Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і гандлю | |
---|---|
Харківський державний університет харчування та торгівлі | |
Арыгінальная назва | Харківський державний університет харчування та торгівлі |
Міжнародная назва | Kharkiv State University of Food Technology and Trade |
Заснаваны | 1893 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 5 500 |
Дактары | 42 |
Прафесары | 63 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | hduht.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУніверсітэт свае вытокі выводзіць ад Камерцыйнага вучылішча імя імператара Аляксандра III, якое дзейнічала ў 1893-1919 гады. У снежні 1911 года губернскі земскі сход задаволіў хадайніцтва купецкай грамады аб стварэнні на базе вучылішча Харкаўскага камерцыйнага інстытута. Аднак ён быў створаны толькі ў канцы 1916 года і праіснаваў да сярэдзіны 1918 года. У 1929 годзе быў адкрыты Харкаўскі інстытут савецкага гандлю па падрыхтоўцы спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для сістэмы гандлю і харчавання. Другая сусветная вайна часова прыпыніла дзейнасць інстытута. Пасля вайны ў Харкаве быў адкрыты Інстытут савецкага гандлю, які ў 1959 годзе быў пераведзены ў Данецк. У Харкаве застаўся вячэрне-завочны факультэт Данецкага інстытута савецкага гандлю, на базе якога 1 ліпеня 1967 года быў створаны Харкаўскі інстытут грамадскага харчавання. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года ВНУ рэарганізавана ў Харкаўскую дзяржаўную акадэмію тэхналогій і арганізацыі харчавання. 11 красавіка 2000 года акадэмія акрэдытаваная як вышэйшая навучальная ўстанова IV ўзроўню акрэдытацыі. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 11 кастрычніка 2002 года ВНУ прысвоены статус універсітэта.
Структура
правіць- Інстытут харчовых тэхналогій і бізнесу
- Інстытут эканомікі і фінансаў
- Факультэт менеджменту
- Факультэт упраўлення гандлёва-прадпрымальніцкай і мытнай дзейнасцю
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 30 студзеня 2021.