Кабінет міністраў Украіны
Кабінет Міністраў Украіны (укр.: Кабінет Міністрів України) — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінета міністраў з’яўляецца прэм’ер-міністр, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленні Прэзідэнта Украіны. Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца Першы віцэ-прэм’ер-міністр і тры віцэ-прэм’ер-міністры. Таксама ў Кабінет ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністр «без партфеля» (Міністр Кабінета Міністраў Украіны) — які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэннях ўрада.[1]
Кабінет міністраў Украіны | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Украіна |
Дата стварэння | 18 верасня 1991 |
Папярэдняе ведамства | Council of Ministers of the Ukrainian SSR[d] і Урад Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнанні |
Вышэйшае ведамства | Вярхоўная Рада Украіны |
Штаб-кватэра | |
Прэм’ер-міністр Украіны | Аляксей Ганчарук |
Сайт | kmu.gov.ua |
Палітыка |
Украіна |
Артыкул — частка серыі: |
Палітычная сістэма
|
Спіс урадаў Украіны
правіць- Урад Вітольда Фокіна (1990—1992)
- Урад Валянціна Сіманенкі (1992)
- Урад Леаніда Кучмы (1992—1993)
- Урад Юхіма Звягільскага (1993)
- Урад Віталія Масола (1994—1995)
- Урад Яўгена Марчука (1995—1996)
- Першы урад Паўла Лазарэнкі (1996)
- Другі урад Паўла Лазарэнкі (1996—1997)
- Урад Васіля Дурдзінца (1997)
- Урад Валерыя Пуставойценкі (1997—1999)
- Урад Віктара Юшчанкі (1999—2001)
- Урад Анатоля Кінаха (2001—2002)
- Першы урад Віктара Януковіча (2002—2004)
- Першы урад Юліі Цімашэнкі (2005)
- Урад Юрыя Еханурава (2005—2006)
- Другі урад Віктара Януковіча (2006—2007)
- Другі урад Юліі Цімашэнкі (2007—2010)
- Першы урад Мікалая Азарава (2010—2012)
- Другі урад Мікалая Азарава (2012—2014)
- Першы урад Арсенія Яцанюка (2014)
- Другі урад Арсенія Яцанюка (2014—2016)
- Урад Уладзіміра Гройсмана (2016—2019)
- Урад Аляксея Ганчарука (2019—2020)
- Урад Дзяніса Шмыгаля (2020-)
Размяшчэнне
правіцьРэзідэнцыяй Кабінета міністраў Украіны з’яўляецца Будынак Урада Украіны, размешчаны па вул. Міхаіла Грушэўскага (Кіеў), 12/2.
Зноскі
- ↑ Про Кабінет Міністрів України (укр.)