Валгаград
Валгаград (руск.: Волгоград, да 1925 — Царыцын, да 1961 — Сталінград) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 986,4 тыс. чалавек (2007, 13-е месца ў Расіі). Буйнейшы прамысловы горад у Ніжнім Паволжы.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі ў яе ніжнім цячэнні. Працягнуўся ўздоўж берага ракі на 90 км.
ГісторыяПравіць
Горад заснаваны ў 16 стагоддзі на востраве, насупраць ўпадзення р. Царыцы ў Волгу, для абароны волжскага шляху на стыку Волгі і Дона. У пачатку 17 стагоддзя Царыцын згарэў: ізноў пабудаваны ў 1615 годзе на правым беразе Волгі. У 17-18 стст. Царыцын з'яўляўся буйным цэнтрам паўстанняў: у маі 1670 годзе горад быў захоплены атрадамі Сцяпана Разіна, у жніўні 1774 годзе войскі Емяльяна Пугачова разбілі пад Царыцынам буйны атрад царскіх войскаў. З 1782 года павятовы горад Саратаўскай губерні. У 19 стагоддзі былі пабудаваны найбуйнейшая на Волзе нафтабаза таварыства Нобель, кацельныя майстэрні француза Баро, Урала-Волжскі металургічны завод (1898) і інш. У 2-й палове 19 ст. праз Царыцын прайшла чыгунка і ён ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел, звязаны з цэнтрам Расіі, Данбасам, Каўказам.
ТранспартПравіць
Вядомыя асобыПравіць
- Алена Гаджыеўна Ісінбаева, расійская спартсменка
- Галіна Уладзіміраўна Палянская (нар. 1950) — беларускі архітэктар.
- Генадзь Васілевіч Рымскі, беларускі вучоны і педагог,
- Вераніка Уладзіміраўна Стоцкая (нар. 1967) — беларускі архітэктар.
- Ганна Васільеўна Чапман, агент расійскай разведкі
СлавутасціПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 В границах городского округа с включением территорий населённых пунктов, находящихся за пределами городской черты и подчинённых мэрии Волгограда — 881,55 км²
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 красавіка 2021.
- ↑ данные на 1 января 2010 г. без учёта расширения городской черты в марте 2010; население города с учётом территории, впоследствии включённой в его черту, составляло 1 014 933 чел на 1.01.2010
- ↑ Рустам Гайфуллин. Нашли землю за Волгой . Коммерсантъ (Волгоград) № 43 (4341) (13 марта 2010). Праверана 12 апреля 2010.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валгаград