Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка
Уладзімір Аляксандравіч Дударэ́нка[1] (20 ліпеня 1934) — вучоны, матэматык і педагог, кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1996). Заслужаны настаўнік БССР (1974).
Уладзімір Аляксандравіч Дударэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | Варатын, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, БССР, СССР |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка, педагогіка |
Месца працы | Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Мазырскі педагагічны інстытут |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1956 годзе скончыў Мазырскі педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай і выкладаў у ім да 1960 г. на кафедры матэматыкі. У 1961—1962 гг. дырэктар школы № 6, у 1962—1963 гг. на партыйнай рабоце — інструктар, загадчык аддзелам Мазырскага гаркама КПБ[2]. У 1963—1981 гг. У. А. Дударэнка на пасадзе дырэктара Мазырскага політэхнікума. У 1979 годзе скончыў аспірантуру пры НДІ зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР. З 1981 года ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце: у 1983—1997 гг. на пасадзе рэктара, у 1996—2002 гг. загадчык кафедрай матэматыкі і інфарматыкі, з 2002 года — загадчык кафедрай матэматычнага аналізу[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьПраводзіў даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні зместу і структуры матэматычных дысцыплін для вышэйшых навучальных устаноў. Аўтар 42[2] навуковых прац, у тым ліку 8 вучэбных дапаможнікаў.
Сярод апублікаванага:
- Дадаян А. А., Дударенко В. А. Математический анализ: [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1990. — 427, [1] с.: ил.; 22 см. — Библиогр.: с. 419 (25 назв.). — Предм. указ.: с. 420—424. — ISBN 5-339-00331-0.
- Дадаян А. А., Дударенко В. А. Алгебра и геометрия : [Учеб. пособие для физ.-мат. фак. пед. ин-тов]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — 287, [1] с.: ил.; 22 см. — Библиогр.: с. 277 (16 назв.). — Предм. указ.: с. 278—284. — ISBN 5-339-00138-5.
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «Ветэран працы»
- Значок «Выдатнік народнай адукацыі»
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б в Гісторыя кафедры матэматычнага аналізу (руск.) // Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 253.