Аспірантура
Аспірантура — асноўная форма падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў у некаторых краінах і на Беларусі. Арганізуецца пры ВНУ і навукова-даследчых установах. У аспірантуру прымаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, якія выявілі здольнасці да навукова-педагагічнай і навукова-даследчай працы і вытрымалі ўступныя экзамены. На Беларусі існуе вочная (3 гады навучання) і завочная (4 гады). Асобы, якія праходзяць курс аспірантуры (аспіранты), здаюць кандыдацкія экзамены, рыхтуюць да абароны дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.