Джонатан Свіфт

Джонатан СВІФТ (англ.: Jonathan Swift; 30 лістапада 1667, Дублін — 19 кастрычніка 1745) — англа-ірландскі пісьменнік.

Джонатан Свіфт
англ.: Jonathan Swift
Jervas-JonathanSwift.jpg
Род дзейнасці паэт, раманіст, сатырык, філосаф, праваабаронец, памфлетыст, святар, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, эсэіст, публіцыст, дзіцячы пісьменнік, празаік, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 30 лістапада
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Jonathan Swift[d][4][5]
Маці Abigail Erick[d][4][5]
Жонка Эстэр Джонсан[d]
Альма-матар
Партыя
Аўтограф Jonathan Swift signature.svg
Commons-logo.svg Джонатан Свіфт на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Вучыўся ў Трыніты-каледжы Дублінскага універсітэта (16821688). У 16891699 г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У 1695 г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у Оксфардскім універсітэце. У 1695 г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя (1702). У 17101714 г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У 1713 г. настаяцель сабора св. Патрыка ў Дубліне.

ТворчасцьПравіць

Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку Англіі, каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» (1697) і «Казка бочкі» (1704), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» (17231724), «Сціплая прапанова» (1729) прысвечаны барацьбе а правы ірландскага народа. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» (1726), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы (Англія, ЗША, Іспанія). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» (1985). На беларускую мову раман перакладалі А. Кудравец, В. Пануцэвіч.

Беларускія перакладыПравіць

  • Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Пер.В.П.. - Маервік: Гал.Кватэра Беларус.Скаўтаў, 1949. - 79с. – (Бібліятэка скаўц.доктуры ;Кн.1).
  • Рабінзон Круза: Раман / Даніэль Дэфо. Падарожжа Гулівера: Раман / Джанатан Свіфт (Пер. А.Кудраўца). - Мн. : Юнацтва, 1996. - 270 с. - (Школьная бібліятэка).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Рагачэўская М. Свіфт // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
  • Bullitt, John M. Jonathan Swift and the Anatomy of Satire: A Study of Satiric Technique. — Cambridge: Harvard U P, 1953.
  • Муравьев В. С. Джонатан Свифт. — М., 1968.
  • Дубашинский И. А. Памфлеты Свифта. — Рига, 1968.
  • Левидов М. Ю. Путешествие…, мысли и чувства Джонатана Свифта… — М., 1986.