Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Паўлавіч Кудравец

(Пасля перасылкі з А. Кудравец)

Анатоль Паўлавіч Кудравец (нар. 1 верасня 1936, в. Аколіца, Клічаўскі раён — 8 мая 2014) — беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст.

Анатоль Паўлавіч Кудравец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1 верасня 1936(1936-09-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 мая 2014(2014-05-08) (77 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, перакладчык
Валодае мовамі: беларуская
Мова твораў: беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў

БіяграфіяПравіць

Скончыў Слуцкае педвучылішча (1955), аддзяленне журналістыкі БДУ (1963). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1969). Працаваў настаўнікам, рэдактарам на Беларускім радыё, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам выдавецтва «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Маладосць», галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1974), інструктарам, загадчыкам сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ (1974—1978), на працягу 20 гадоў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман» (1978—1997). Займаўся перакладамі.

Асноўныя творыПравіць

  • «На зялёнай дарозе» (1968)
  • «Раданіца» (1971)
  • «Дзень перад святам» (1975)
  • «Зімы і вёсны» (1976)
  • «На балоце скрыпелі драчы» (1979)
  • «За чужымі далямі» (1981)
  • «Сачыненне на вольную тэму» (1985)
  • Выбраныя творы ў 2 тамах (1986—1987)
  • «Блакітны вярблюд» (1990)
  • «Смерць нацыяналіста» (1992)

ПрызнаннеПравіць

  • Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Сачыненне на вольную тэму» (1986)
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)[1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.

СпасылкіПравіць