Калодзішчы (могілкі)

Могілкі «Калодзішчы» — могілкі ў Мінскім раёне, на якіх вядзецца пахаванне жыхароў Мінска. Адкрыты ў 1995 г. Плошча: 60,71 га[1]. Колькасць пахаванняў паводле некаторых ацэнак — больш за 43 тыс.[2]. Знаходзіцца ў раёне вёскі Глебавічы. З Мінска на могілкі ходзіць гарадскі аўтобус № 31 з прыпынкамі каля галоўнай і 2-й брамы[3][4]. Адносіцца да абмежавана дзеючых паводле пэўных звестак[5] і да дзеючых паводле іншых[6]. Пры гэтым дазваляецца не толькі пахаванне да сваякоў і пахаванне крэміраванных нябожчыкаў, але і пахаванне трунаў у новыя магілы. Могілкі адносяцца да змешанных: там пераважаюць у невызначанай прапорцыі свецкія пахаванні постсавецкага часу і праваслаўныя пахаванні сучаснага тыпу.

Калодзішчы?
Від з боку 50 сектара на пахаванні 50 і 49 сектароў могілак «Калодзішчы».
Від з боку 50 сектара на пахаванні 50 і 49 сектароў могілак «Калодзішчы».
53°54′21″ пн. ш. 27°50′02″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМінская вобласць
РаёнМінскі раён
Гісторыя
Дата заснавання1995 
Плошча60,71 га
Map
Від на 2 браму могілак.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

правіць

Таксама на могілках «Калодзішчы» пахаваны Галіна Пікулік і Анатоль Наркевіч — ахвяры тэракта ў на ст.м. «Кастрычніцкая» 11.04.2011 г.[7].

Зноскі

Спасылкі

правіць