Альгерд Невяроўскі
Альгерд Невяроўскі (19 жніўня 1969, Мінск, Беларусь — 1 кастрычніка 2009, Беласток) — беларускі журналіст.
Альгерд Невяроўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1969 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 2009 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Біяграфія
правіцьАльгерд нарадзіўся 19 жніўня 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэта імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З таго часу працаваў у асноўным журналістам. Два гады ў газеце «Наша слова», затым у газеце «Свабода». Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расійскай газетай «Камерсант». Цягам сямі гадоў, да 2005 года, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі. Працяглы час, з 1996-га па 2007 год, быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Мінску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 года жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку.
Шмат часу праводзіў на працоўным месцы, шукаючы тэмаў, абмяркоўваў новыя задумы, клапаціўся аб якасці праграм, з якім быў моцна эмацыйна звязаны.
Апошні час жыў у Беластоку, Польшча, дзе і памёр нечакана ва ўзросце 40 гадоў. У Альгерда засталося двое дзяцей: дачка Івона і сын Чэслаў.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Радыё Рацыя, Памёр Альгерд Невяроўскі(недаступная спасылка)
- Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі: Супярэчлівае рашэнне Еўрасаюза
- КХП-БНФ, Альгерд Невяроўскі: Прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка
- Гарадзенская філія АГП, Альгерд Невяроўскі: Выбар(недаступная спасылка)
- Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі: Вынікі году(недаступная спасылка)
- Радыё Рацыя, Альгерд Невяроўскі, Дзень Перамогі ў кожнага свой(недаступная спасылка)