Леанід Віктаравіч Раманоўскі

Леанід (Лявон) Віктаравіч Раманоўскі (1 мая 1943, в. Харошкі, Магілёўская вобласць — 24 ліпеня 2002) — беларускі мастак, педагог.

Леанід Віктаравіч Раманоўскі
Дата нараджэння 1 мая 1943(1943-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 2002(2002-07-24) (59 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ганна Леанідаўна Раманоўская
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Уплыў Анатоль Васільевіч Бараноўскі і Іван Нічыпаравіч Стасевіч[d]
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1975 годзе. Вучыўся ў А. Бараноўскага, I. Стасевіча. Працаваў у газеце «Звязда», з 1978 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.

У 1994 годзе ўступіў у творчую суполку «Пагоня» і БСМ.

Памёр 24 ліпеня 2002 года. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.

ТворчасцьПравіць

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—1990-я гг.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Вольгай Раманоўскай меў дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.

ЛітаратураПравіць

  • Купава М. М. Раманоўскі Леанід Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Раманоўскі Леанід Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  • Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 139.