Уладзімір Емяльянавіч Смялоўскі

Уладзімір Емяльянавіч Смялоўскі (1926 — 2009) — беларускі спецыяліст у галіне здабычы торфу. Кандыдат тэхнічных навук. Пісьменнік[1].

Уладзімір Емяльянавіч Смялоўскі
Дата нараджэння 1926
Месца нараджэння
Дата смерці 4 мая 2009(2009-05-04)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук

Навуковая дзейнасць правіць

Супрацоўнік Інстытута торфу Акадэміі навук БССР. Кандыдацкая дысертацыя была прысвечана метадам паляпшэння воднага рэжыму распрацаваных тарфяных радовішчаў і абаснаванню напрамкаў іх выкарыстання. Удзельнічаў у напісанні шэрагу навуковых манаграфій[2].

У 1988 годзе ў выдавецтве «Навука і тэхніка» выйшла яго кніга «Выработанные торфяные месторождения и их использование». У ёй аўтар прывёў уласную класіфікацыю тарфяных радовішчаў, прызнаную і пазнейшымі даследчыкамі[3].

Літаратурная творчасць правіць

Выдаў зборнік вершаў «Ностальгия» (2005). Аўтар кнігі нарысаў «Учительская династия» (2007), аповесці «Ильин день» (выд. 2008)[2].

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Опыт осушения дорабатываемых полей добычи фрезерного торфа для использования их в сельском хозяйстве / В. Е. Смеловский, М. И. Поляков, А. Н. Савчук. — Минск: БелНИИНТИ, 1973. — 26, [1] с. — (Серия «Топливо»)
  • Выработанные торфяные месторождения и их использование / В. Е. Смеловский. Под ред. С. Г. Скоропанова; АН БССР, Ин-т торфа. — Минск: Наука и техника, 1988. — 151, [1] с. — (Человек и среда)
  • Учительская династия: очерки / Владимир Смеловский. — Минск: Юнипак, 2007. — 74, [1] с.

Зноскі

Спасылкі правіць