Старасельскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Старасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Старое Сяло.

Старасельскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Рагачоўскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Старое Сяло
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 839
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 ліпеня 1957 года ў склад сельсавета з Азяранскага сельсавета перададзена вёска Слабада-Радамысль[1]. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Кісцянёўскага і Станькаўскага сельсаветаў[2]. 19 верасня 1963 года з часткі Старасельскага сельсавета зноў утвораны Кісцянёўскі сельсавет (10 населеных пунктаў: Азярышча, Вішчын, Дняпроўскі, Заеззе, Залоззе, Кісцяні, Мадора, Ніжаў, Яленава і Янкаў Лог)[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Кісцянёўскага сельсавета перададзена вёска Азярышча[4]. 5 верасня 2000 года ў склад Кісцянёўскага сельсавета перададзены вёскі Азярышча і Шчыбрын[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1839 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 19 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 5 сентября 2000 г. № 64 Об изменении границ Старосельского и Кистеневского сельсоветов Рогачевского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць