Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі
Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут прыродакарыстання НАНБ) — навукова-даследчая ўстанова Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі. Вядзе распрацоўку тэхналогій па атрыманні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурага вугалю (сарбенты, грунты, арганічныя ўгнаенні, біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства і жывёлагадоўлі, актываваныя вуглі, фарбавальнікі і інш.); тэхналогій атрымання кансервацыйных аліў, змазак, інгібітараў карозіі, танкаплёнкавых пакрыццяў для металаапрацоўчай прамысловасці; тэхналогій здабычы і выкарыстання азёрных сапрапеляў і сапрапеляў, што залягаюць пад торфам. Вядзе сертыфікацыйныя выпрабаванні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурых вуглёў і інш. Праводіць фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па кліматалогіі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, геадынаміцы, геаграфіі, палеагеаграфіі.
Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі (Інстытут прыродакарыстання НАНБ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Institute for Nature Management, NASB |
Заснаваны | 1932 |
Дырэктар | Сяргей Аляксандравіч Лысенка |
Размяшчэнне | Мінск |
Юрыдычны адрас | 220114, Мінск, вул. Францыска Cкарыны, 10 |
Сайт | nature-nas.by |
Гісторыя інстытута
правіцьІнстытут быў утвораны 25 снежня 1932 года як Інстытут торфу Беларускай акадэміі навук. З 1936 — у складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук, з 1940 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1947 — у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, з 1959 — у Аддзяленні тэхнічных навук, з 1961 — у падпарадкаванні Дзяржплану БССР, у 1963—1966 — у складзе Дзяржаўнага камітэта па паліўнай прамысловасці пры Дзяржплане СССР у якасці Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута торфу, з 1967 па 1969 і з 1985 па 1987 — у Аддзяленні хімічных навук АН БССР, з 1970 па 1984 і з 1988 па 1990 — у Аддзяленні хімічных і геалагічных навук.
16 сакавіка 1990 быў пераўтвораны ў Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі[1]. Інстытуту былі вызначаны наступныя кірункі даследаванняў:
- вывучэнне праблем устойлівасці і функцыянавання экалагічных сістэм у прыродна-тэрытарыяльных комплексах, трансфармацыі рэчыва і энергіі ў экалагічных сістэмах;
- ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на біясферу;
- стварэнне навуковых асноў арганізацыі тэрыторый, аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
- навуковае абгрунтаванне стварэння экалагічна чыстых тэхналогій здабычы і перапрацоўкі торфу, выкарыстання тарфяных рэсурсаў;
- распрацоўка прынцыпаў і метадаў маніторынгу стану навакольнага асяроддзя і геаэкаінфармацыйнае забеспячэнне прыродакарыстання.
З 1990 па 1998 Інстытут уваходзіў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 — у склад Аддзялення хімічных навук і навук аб Зямлі. Ад 2004 уваходзіць у Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі.
Паводле Пастановы Прэзідыума НАН Беларусі № 3 ад 10 мая 2007 1 жніўня 2008 Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго лабараторый Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі. Ператвораны інстытут атрымаў назву Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі. Дырэктарам Інстытута быў прызначаны член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Кірылавіч Карабанаў.
Навуковыя кірункі
правіцьАсноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці інстытута з’яўляюцца:
- распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання і нетракарыстання, аховы навакольнага асяроддзя;
- ацэнка, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы;
- навуковае абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў;
- вывучэнне ўмоў фарміравання і ацэнка стану прэсных пітных і мінеральных вод;
- вывучэнне геадынамікі зямной кары і сучасных геалагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі;
- геаэкалагічнае абгрунтаванне праектавання і размяшчэння асабліва адказных збудаванняў і эколагабяспечных аб’ектаў.
Выдаецца часопіс «Прыродакарыстанне», які ўваходзіць у спіс ВАК Беларусі.
Структура
правіцьУ склад інстытута ўваходзяць:
- Цэнтр па торфе і сапрапелях
- Цэнтр экалогіі гарадоў і трансгранічнага забруджвання
- Цэнтр літасферы і мінерагеніі
- Цэнтр кліматычных даследаванняў
Дырэктары інстытута ў розныя гады
правіць- Фёдар Якаўлевіч Бахцееў — 1932—1936
- Генадзь Іванавіч Ануфрыеў — 1936—1941
- Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі — 1943—1948
- Аркадзь Барысавіч Дубаў — 1948—1952
- Пётр Іларыёнавіч Бялькевіч — 1952—1960
- Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі — 1960—1963
- Мікалай Сцяпанавіч Панкратаў — 1963—1973
- Іван Іванавіч Ліштван — 1973—1987
- Мікалай Уладзіміравіч Кіслоў — 1987—1990
- Іван Іванавіч Ліштван — 1990—1997
- Уладзімір Фёдаравіч Логінаў — 1998—2008
- Аляксандр Кірылавіч Карабанаў — з 1 жніўня 2008 па 3 жніўня 2019
- Сяргей Аляксандравіч Лысенка — з 2019
Зноскі
Літаратура
правіць- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. Мн., 1956.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. Мн., 1957.
- Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1957 г. Мн., 1958.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1958 год. Мн., 1959.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1959 г. Мн., 1960.
- Отчет о деятельности Академии наук БССР в 1960 году. Мн., 1961.
- Отчет о деятельности Академии наук в 1961 году (проект). Мн., 1962.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1965 год. Мн., 1966.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1967 год. Мн., 1968.
- Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1968 год. Мн., 1969.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1969 году. Мн., 1970.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1970 году. Мн., 1971.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1984 году. Мн., 1985.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1985 году. Мн., 1986.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1986 году. Мн., 1987.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1987 году. Мн., 1988.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1988 году. Мн., 1989.
- Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1989 году. Мн., 1990.
- Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. Мн., 1992.
- Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. Мн., 1997.
- Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. Мн., 2000.
- Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. Мн., 2005.
- Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2007 году. Мн., 2008.
- Лиштван И. И. Становление и развитие Института торфа — Института природопользования Национальной академии наук Беларуси // Природопользование. — 2012. — Вып. 22. — С. 17-23. Архівавана 20 мая 2021.