Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі
Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі — адно са структурных элементаў Акадэміі. Створана ў 1963 годзе. У 1963—1969 і 1985—1987 гадах — Аддзяленне хімічных навук, у 1970—1985 і 1988—1998 гадах — Аддзяленне хімічных і геалагічных навук, у 1999—2003 гадах — Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі. Пад сучаснай назвай — з 2003 года.
Выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках у розных галінах хімічных навук і навук аб Зямлі[1].
Напрамкі дзейнасці
правіць- арганічны сінтэз функцыянальна замешчаных гетэрацыклічных, араматычных і аліфатычных злучэнняў;
- фізічная хімія іонаабменных і экстракцыйных працэсаў;
- хімія і фізічная хімія палімераў спецыяльнага прызначэння;
- даследаванне паверхневых з’яў у дысперсных сістэмах;
- даследаванне структуры і функцый найважнейшых біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў;
- распрацоўка, стварэнне і доследна-прамысловы выпуск імунахімічных і малекулярна-біялагічных набораў рэактываў для медыцынскай і ветэрынарнай дыягностыкі;
- распрацоўка і вытворчасць фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых форм;
- стварэнне новых хімічна актыўных сістэм і прылад для тэхналагічных і экалагічных патрэб (падрыхтоўка і ачыстка вады, паветра, абарона ад карозіі і інш.);
- стварэнне сродкаў абароны і стымулявання росту раслін;
- комплексная перапрацоўка хлорутрымліваючых солей і адходаў іх вытворчасці;
- распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя, прагназаванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы, рэгіянальная геалогія, комплекснае выкарыстанне карысных выкапняў, тэхналогіі перапрацоўкі цвёрдых гаручых выкапняў (торф, сапрапель, вугаль, гаручыя сланцы).
Склад
правіцьУ склад аддзялення ўваходзяць: дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне, 6 дзяржаўных навуковых устаноў, 2 дзяржаўныя ўстановы, рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства і ўнітарнае прадпрыемства.
Замацаваныя арганізацыі:
- Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Хімічныя прадукты і тэхналогіі»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Унітарнае прадпрыемства «Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Акадэмфарм»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Палескі аграрна-экалагічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў»
Акадэмікі-сакратары Аддзялення
правіць- Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка — 1963—1969
- Мікалай Іванавіч Міцкевіч — 1969—1973 (в.а.), 1973—1982
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў — 1982—1992
- Іван Іванавіч Ліштван — 1992—2002
- Фёдар Адамавіч Лахвіч — 2002—2004
- Мікалай Паўлавіч Круцько — 2004—2010
- Сяргей Аляксандравіч Усанаў — 2010—2023
- Аляксей Валянцінавіч Труханаў — з 2023