Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка

Мікалай Фёдаравіч Ярмо́ленка — вучоны-хімік. Акадэмік АН БССР (1947), доктар хімічных навук (1935), прафесар (1931), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Мікалай Фёдаравіч Ярмоленка
Дата нараджэння 29 студзеня 1900(1900-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1972(1972-06-10) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ігар Мікалаевіч Ярмоленка
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

М. Ф. Ярмоленка нарадзіўся ў вёсцы Клюкаўка Аршанскага павета (цяпер у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці). Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Маскоўскі інстытут інжынераў шляхоў зносін, а ў 1920 годзе перавёўся на хімічны факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля яго заканчэння ў 1924 годзе залічаны на кафедру неарганічнай, аналітычнай і фізічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (загадчык кафедры ў 1930—1938 і з 1944 года).
У 1928 г. М. Ф. Ярмоленка быў залічаны ў аспірантуру БДУ, праходзій курс тэарэтычнага і практычнага навучання ў інстытуце фізічнай хіміі пры Лейпцыгскім універсітэце ў Германіі (яго настаўнікамі былі прафесары Освальд і Леблан)[1].
З 1930 выкладаў на кафедры неарганічнай хіміі БДУ і ўзначаліў кафедру агульнай хіміі ў Медыцынскім інстытуце. Арганізаваў і ў 1932 годзе ўзначаліў лабараторыю калоіднай хіміі Інстытута хіміі АН БССР (з 1959 г. Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі)[2]. З 1934 года таксама кіраваў зноў утворанай кафедрай аналітычнай хіміі БДУ.

У 1938—1944 гг. працаваў у НДІ і ВНУ Кіева, Масквы, Ташкента, Сталінграда. У 1943 годзе М. Ф. Ярмоленка ўзначаліў кафедру неарганічнай хіміі БДУ, на якой працаваў да 1965 года. З 1946 па 1969 год узначальваў Аддзяленне хімічных і геалагічных навук АН БССР (у 1946—1953 і 1956—1959 гг. акадэмік-сакратар[2]).
З 1965 года М. Ф. Ярмоленка галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Серыя хімічных навук».

Памёр 10 чэрвеня 1972 года, пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

правіць

М. Ф. Ярмоленка належаць працы ў галіне калоіднай, фізічнай, агульнай і неарганічнай хіміі, фізікі і хіміі палімераў. Ён стварыў тэорыю ўтварэння перыядычных адкладаў пры выпарэнні растваральніку, тэорыю ламінарнай каагуляцыі[2].
Сярод апудлікованых:

  • Микроэлементы и коллоиды почв. — Мн., 1966,
  • Триполифосфаты и их применение. — Мн., 1969 (разам з Л. І. Продан і Я. А. Продан),
  • Регулирование пористой структуры окисных адсорбентов и катализаторов. — Мн., 1971 (сумесна з М. Д. Эфрас).

Узнагароды

правіць

М. Ф. Ярмоленка ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі і Ганаровымі граматамі. У 1949 годзе яму прысвоена ганаровае званне Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Зноскі

  1. В. С. Комаров, В. В. Свиридов, И. И. Лиштван и др. Ермоленко Николай Федорович (К 100-летию со дня рождения) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — Мн.: Беларуская навука, 2000. — № 1. — (С. 138—141)
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць