Чыжоўскія могілкі

могілкі ў Мінску

Чыжоўскія могілкі — адны з абмежавана дзеючых могілак горада Мінска.

Чыжоўскія могілкі?
53°49′36″ пн. ш. 27°38′37″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Гісторыя
Дата заснавання1960
Плошча
  • 141,7 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адкрыты для пахаванняў у 1965 годзе, абмежаваны ў 1988 годзе. Плошча: 141,7 га. Знаходзяцца ў мікрараёне «Чыжоўка»[1]. Вядомы таксама пад мянушкай «Чыжоўка 8» як неіснуючы восьмы мікрараён жылога раёна «Чыжоўка»[2].

Сярод вядомых пахаванняў — цыганскія магілы і пахаванні савецкіх вайскоўцаў, загінулых у Афганістане[3]. Сюды перанесены два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 года: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)віч[4].

Таксама на гэтых могілках пахаваны некаторыя ахвяры трагедыі на Нямізе (1999), у гонар якіх усталяваны некалькі мемарыялаў.

Да могілак ходзіць аўтобус № 94С. Яго канцавы прыпынак знаходзіцца каля ўвахода.

Памятны знак ахвярам трагедыі на Нямізе на могілках.
Алея ахвяр трагедыі 30 мая 1999 г. на Чыжоўскіх могілках.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць